Месіянскія псалмы — некаторыя псалмы кнігі Псалтыр, якія ў хрысціянстве ўспрымаюцца як правобразныя ці прарочыя ў адносінах да Ісуса Хрыста і некаторых евангельскіх падзей, якія адбыліся праз сотні і нават тысячу гадоў пазней часу напісання.
Асноўныя тэмы Пс. 2: боскасць Месіі, Ягонае сусветнае царства Пс. 8: чалавек - вянок тварэння, які зойме высокае становішча ў дні Месіі Пс. 15: уваскрасенне Месіі з мёртвых Пс. 21, 68: будучыя пакуты Месіі Пс. 44: царская нявеста Цара і вечны пасад Пс. 71: слава і веліч Месіянскага царства Пс. 88: Божае абяцанне вечнага прастола Месіі Пс. 109: Месія - адвечны цар і святар Пс. 117: адвяржэнне Месіі правадырамі свайго народа Пс. 131: абяцанне Месіі вечнага пасаду Давіда
Некаторыя цытаты і адсылкі да месіянскіх псалмоў у Новым ЗапавецеВыкарыстаны пераклад Васіля Сёмухі + Псалом Псалтыр Спасылка Новы Запавет Спасылка 2 Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў; () Ты Сын Мой: Я сёньня Цябе нарадзіў ()8 З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу () з вуснаў дзетак і немаўлят Ты ўчыніў хвалу ()8 дык што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты? Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго; () што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш яго? альбо сын чалавечы, што Ты наведваеш яго? Ня дужа Ты ўнізіў яго перад анёламі; славаю й гонарам увянчаў яго, і паставіў яго над дзеямі рук Тваіх; () 15 бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьне () бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі Сьвятому Твайму пабачыць тленьне () 21 Божа мой! Божа мой! нашто Ты пакінуў мяне? () Божа Мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакінуў? () 21 ён спадзяваўся на Госпада; хай вызваліць яго, хай уратуе, калі ён даспадобы Яму () спадзяваўся на Бога: хай цяпер выбавіць Яго, калі Ён угодны Яму () 21 Бо сабакі мяне атачылі, хэўра злыдняў мяне абступіла, прабілі рукі мае і ногі мае () калі ня ўбачу на руках у Яго ранаў ад цьвікоў, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цьвікоў, і ня ўкладу рукі маёй у рэбры Ягоныя, не паверу () 21 дзеляць рызы мае між сабою; і за адзежу маю кідаюць жэрабя () падзялілі рызы Мае між сабою і за адзежу Маю кідалі жэрабя () 44 Трон Твой, Божа, навечна; жазло праўды — жазло царства Твайго () трон Твой, Божа, у век веку; жазло валадараньня Твайго — жазло праўды () 68 бо клопат па доме Тваім пажырае мяне, і ліхаслоўе тых, што Цябе ліхасловяць, падае на мяне () рупнасьць за дом Твой зьядае Мяне () 68 І далі мне за ежу жоўць, і ў смазе маёй воцатам напаілі мяне () далі Яму піць воцату, зьмяшанага з жоўцю; і, пакаштаваўшы, не хацеў піць... І адразу пабег адзін зь іх, узяў губку, намачыў у воцат і, насадзіўшы на кій, даваў Яму піць () 71 і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму; () Выратаваныя народы будуць хадзіць у сьвятле ягоным, і цары зямныя прынясуць у яго славу і гонар свой () 88 І Я зраблю яго першынцам, вышэйшым за цароў зямных, навек захаваю яму ласку Маю, і запавет Мой зь ім будзе правільны. І прадоўжу навечна семя ягонае, і ягоны трон — як дні неба. () Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Усявышняга; і дасьць Яму Гасподзь Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага; і будзе валадарыць над домам Якава вечна, і Царству Ягонаму ня будзе канца. () 109 Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх () Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч ад Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх () 109 Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага () Бо засьведчана: "Ты сьвятар навекі па чыне Мелхісэдэка" () 117 Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла () камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім: гэта — ад Госпада, і ёсьць дзіўна ў вачах нашых () 117 Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе! () дабраславёны Цар, Які ідзе ў імя Гасподняе! Мір на нябёсах і слава ў вышынях! () 131 Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; "ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім. () і паслаў моцнага выратавальніка нам, нашчадка Давіда, слугі Свайго, ()
Літаратура
Катэгорыя:Псалмы