Кансанана́с (ад  — гармонія, сугучнасць) — стылістычны прыём, які звычайна выкарыстоўваецца ў паэзіі і песнях, якому характэрна паўтарэнне аднолькавых зычных два ці больш разоў у кароткай паслядоўнасці: Лілею млявы плёс люляе, З-пад злежаных аблок здалёк Ляціць віхлясты і бялявы, Пялёстак лёгкі — матылёк. Рыгор Барадулін, «Матылёк»

Кансананс не варта блытаць з асанансам, які ўяўяле сабой паўтарэння галосных. Алітэрацыя з’яўляецца асаблівай формай кансанансу, дзе зычны, які паўтараецца, знаходзіцца напачатку кожнага слова: блакітным блёкатам блюзнерыць бліскавіца.

У паэтычным аналізе алітэрацыю звычайна адрозніваюць ад іншых формаў кансанансу.

Літаратура

Консона́нс // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 2: Гондольера — Корсов. — 1974. — Стб. 914—917. — 960 стб., илл. — 102 000 экз.

Катэгорыя:Тэорыя музыкі Катэгорыя:Музычная тэрміналогія