«Скарб» () — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра .

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Сюжэт Касці, малады і шчаслівы бацька сямейства, вядзе мірнае спакойнае жыццё. Па вечарах ён любiць чытаць свайму шасцігадоваму сыну, і больш за ўсё ім падабаюцца прыгоды Робін Гуда. Касці бачыць сябе героем — абаронцам слабых і абяздоленых. Аднойчы сусед па сакрэце расказвае яму, што ў садзе яго бабулі і дзядулі закапаны скарб. І калі Касці пагадзіцца ўзяць напракат металашукальнік і пайсці на пошукі скарбу, то сусед падзеліцца знойдзеным. На месца недаверу і сумневам прыходзіць азарт, і Касці ўрэшце згаджаецца. У іх ёсць толькі выходныя на пошукі скарбу.

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 13 намінацыямі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Кінакамедыі 2015 года Катэгорыя:Фільмы Румыніі 2015 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2015 года Катэгорыя:Кінакамедыі Румыніі Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Фільмы на румынскай мове Катэгорыя:Фільмы Карнэліу Парумбою