Іаган Анвандэр (, Рапен, сёння муніцыпалітэт Унтэрэг, акруга Унтэральгау — , Лаўінген, акруга Дылінген-ан-дэр-Донаў) — нямецкі мастак эпохі ракако і фрэскапісец.

Анвандэр быў галавой сям’і мастакоў, у якую ўваходзіў Іаган Баптыст Анвандэр. Нарадзіўся ў сям’і фермера і, верагодна, атрымаў адукацыю ў манастыры Отабойрэн або Міндэльхайм. У 1740 г. ажаніўся з Марыяй Францішкай Зесэр, дачкой лаўнгенскага саветніка Іагана Каспера Зесэра. Ужо ў 1739 годзе ён набыў грамадзянскія правы Лаўінгена. Дом, які купіў Анвандэр, існуе і сёння па адрасе Herzog-Georg-Strasse 21. У 1740—1764 гадах Марыя Францішка нарадзіла дванаццаць дзяцей, толькі трое з іх дажылі да старасці.

Анвандэр працаваў пераважна ў раёне архібіскупства Бамберга. Яго працы, карціны і фрэскі можна ўбачыць больш чым у 50 культавых месцах на поўдні Германіі. Адна з самых вядомых яго работ — жывапіс на фасадзе старой бамбергскай ратушы, сёння страчаны.

Катэгорыя:Мастакі Германіі