Кройцлінген (, ) — горад на поўначы Швейцарыі, у кантоне Тургау, цэнтр акругі Кройцлінген. Насельніцтва — больш за 20 000 чалавек, другі па велічыні горад у кантоне Тургау і найбуйнейшы швейцарскі населены пункт на Бодэнскім возеры. Разам з нямецкім Констанцам утварае агламерацыю з агульным насельніцтвам каля 120 000 чалавек. Найбуйнейшым працадаўцам горада з’яўляецца зброевая фірма General Dynamics European Land Systems — Mowag GmbH, даччыная кампанія амерыканскай General Dynamics.

Славутасці Будынкі былога абацтва Кройцлінген з каталіцкім саборам свв. Ульрыха і Афры, якія з 1967 г. маюць статус малой папскай базілікі. Замак Зеебург (XVI—XVII стст.), які служыў летняй рэзідэнцыяй абатам манастыра Кройцлінген. Замак Эберсберг (XVI—XVII стст.), які належаў у XIX ст. Эберхарду фон Цэпеліну, брату вынаходніка дырыжабляў.

Катэгорыя:Гарады Швейцарыі Катэгорыя:Камуны кантона Тургау