Склеранхі́ма — механічная тканка раслін, якая складаецца з таўстасценных, звычайна адраўнелых клетак двух тыпаў — валокны і камяністыя клеткі (склераіды).

Валокны — моцна выцягнутыя празенхімныя клеткі. Іх даўжыня ад некалькіх дзясятых міліметра да 4 сантыметраў (у рамі). Маюць завужаныя канцы, слаістыя порыстыя сценкі і поравыя каналы. Яны забяспечваюць механічную трываласць органаў раслін. У многіх раслін валокны складаюць механічную абкладку праводзячых пучкоў.

Неадраўнелыя валокны склеранхімы з цэлюлознымі сценкамі (джут, каноплі, кенаф, лён і інш.) з’яўляюцца сыравінай у тэкстыльнай прамысловасці. З цвёрдых валокнаў (напрыклад, агавы, некаторых відаў пальмаў) вырабляюць канаты, вяроўкі, грубыя тканіны.

Літаратура

Бученков, И. Э. Основы биологии. Ботаника: учебно-метод. пособие / И. Э. Бученков, И. В. Рышкель, О. С. Рышкель. — Минск: Колорград, 2016. — 99 c. — ISBN 978-985-7168-71-4. Атлас по анатомии растений: учеб. пособие для вузов / Бавтуто Г. А., Ерёмин В. М., Жигар М. П.. — Мн.: Ураджай, 2001. — 146 с. — (Учеб. и учеб. пособия для вузов). — ISBN 985-04-0317-9.

Катэгорыя:Тканкі раслін Катэгорыя:Драўніна