Свята-Георгіеўская царква — колішні праваслаўны храм у в. Лапічы Асіповіцкага раёна.
Гісторыя Знаходзілася побач з вёскай. Пабудавана ў 1868 г. з дрэва на урадавыя сродкі (3000 р.) на месцы храма, адзначанага ў 1795 г.
Архітэктура Твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Была вырашана падоўжным у плане крыжам са званіцай на франтоннай частцы і 2 глухімі купаламі над гонтавым дахам. Сцены чляніліся радам аконных праёмаў. Мела 3 уваходы. Унутры апсіду вылучаў 1-ярусны драўляны іканастас на 4 абразы.
Спасылкі Культавае дойлідства.
Катэгорыя:Лапічы (аграгарадок) Катэгорыя:1868 год у Беларусі Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі