Лансэлот Эндрус (; —) — англійскі клірык, біскуп Чычэстэрскі (1605–1609), Ілійскі (1609–1619), Вінчэстэрскі (1619–1626), значны ўдзельнік працы над Бібліяй караля Якава.
Лансэлот Эндрус нарадзіўся ў Лондане і атрымаў адукацыю ў Кэмбрыджы, стаў святаром у 1580 годзе. Палемізуючы з каталіцкімі поглядамі, Эндрус дыстанцыянаваўся і ад пазіцый кальвінізму адносна перадвызначэння, і лічыцца ў гэтым сэнсе перадвеснікам рэформаў Уільяма Лода. Карыстаўся прыхільнасцю караля Якава I і быў сярод ключавых фігур стварэння афіцынага перакладу Святога Пісьма на англійскую мову, так званай Бібліі караля Якава.
Катэгорыя:Рэлігійныя_дзеячы_Англіі