Жэнеўева Ас (фр.: Geneviève Asse; , Ван, Марбіян — ) — французская мастачка.

Біяграфія Нарадзілася і вырасла ў Брэтані, у доме бабулі. У 1932 годзе пераехала ў Парыж да маці, якая працавала ў выдавецтве. У 1937 годзе адкрыла для сябе Соню і Рабера Дэланэ. У 1940 годзе паступіла ў Нацыянальную школу прыкладных мастацтваў, пачала выстаўляцца. У гады Другой сусветнай вайны добраахвотнікам дапамагала эвакуіраваць вязняў канцлагера Тэрэзін, удастоена Ваеннага Крыжа.

Пасля вайны пазнаёмілася з Бекетам, C. Паляковым, Шаршуном, Нікала дэ Сталем, Брамам ван Вельдэ, Базенам. Першая персанальная выстава адбылася ў 1954 годзе ў Парыжы, у 1968 годзе рэтраспектыва яе работ была прадстаўлена ў Рэймсе, у далейшым падобныя выставы праходзілі ў Рэне, Марселі, Грэноблі, Кемперы, Жэневе, Неўшатэлі, Парыжы, Мілане, Осла, Бергама, Каракасе і інш.

Мастачка падарожнічала па Італіі, Каталоніі, Партугаліі, Вялікабрытаніі (у Лондане адкрыла для сябе Тэрнера). У 1988 годзе вялікая рэтраспектыўная выстава Жэнеўевы Ас была наладжана ў Цэнтры Пампіду. З 1987 года мастачка ў асноўным жыла ў сваім доме ў Брэтані (Іль-о-Муан). Займалася жывапісам, графікай, керамікай, вітражным і габеленым мастацтвам.

У 2013 годзе стала кавалерам Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна. Памерла 11 жніўня 2021 гады.