Серкаві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Серкавіцы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Абідаўскі сельсавет у складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Абідаўка. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рыдамля, сельсавет перайменаваны ў Рыдамльскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Валосаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
15 кастрычніка 1960 года ўтвораны зноў як Рыдамльскі сельсавет у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Анэлінскага і Няклюдаўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Серкавіцы, у склад Азярэцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Анэліна, Будзькі, Бушмін, Раманоўка, Узгоі, Усвейка Красінская, Ходатава і Шэпетава), наўзамен у склад сельсавета з Азярэцкага сельсавета перададзена вёска СтарынкаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.. 29 снежня 1961 года ў склад сельсавета з Азярэцкага сельсавета вернуты 8 населеных пунктаў: Анэліна, Будзькі, Бушмін, Раманоўка, Узгоі, Усвейка Красінская, Ходатава і ШэпетаваРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).. 13 ліпеня 1962 года ў склад Еўлахоўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Новае Саколіна, Старое Саколіна, Старынка, Усвіж-Бук, Шляпіна, Шмідзельшчына і Яськаўшчына)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 ліпеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).. 17 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валосаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Высокі Гарадзец, Галаны, Дубавое, Загацце, Замошша, Заполле, Запруддзе, Лазы, Лаўрэнавічы, Ліцвякі, Нізкі Гарадзец, Петрашы, Рыдамля, Хахлоўка, Чырвоная Горка, Шашалаўка і Якубава)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).. 7 чэрвеня 1966 года ў склад адноўленега Валосаўскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Высокі Гарадзец, Галаны, Загацце, Запруддзе, Лазы, Ліцвякі, Нізкі Гарадзец, Петрашы, Хахлоўка, Шашалаўка, Якубава і пасёлак Валосаўскай бальніцы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Рыдамльскага сельсавета 26 населеных пунктаў. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў СеркавіцкіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).. 27 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Будзькі і ГарадзішчаПералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. . 10 кастрычніка 2013 года ў склад сельсавета з Талачынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Новае Саколіна, Старое Саколіна, Шмідзельшчына, Яськаўшчына і пасёлак Усвіж-Бук)Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области . 28 снежня 2022 года скасавана вёска ЗыбалыРешение Толочинского районного Совета депутатов от 28 декабря 2022 г. № 220 Об упразднении сельских населенных пунктов Толочинского района Витебской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 961 чалавек, з іх 96,7 % — беларусы, 2,1 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 967 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе