Алена Іванаўна Скугарэ́ўская (; нар. ) — вучоны ў галіне псіхіятрыі, наркалогіі і медыцынскай псіхалогіі, педагог, доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзілася ў Краснадары. У 1957 годзе скончыла сярэднюю школу. У 1962 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут і працавала ўрачом-псіхіятрам у абласной псіхіятрычнай бальніцы «Баяры»Скугаревская Елена Ивановна // Сайт БДМУ ў Гродзенскай вобласці, потым — у гарадскім псіханеўралагічным дыспансеры ў Гродна. У 1964—1976 гадах урач-ардынатар, загадчык аддзялення Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы (сучасны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя) ў Мінску. Адначасова вучылася ў завочнай аспірантуры пры Навукова-даследчым інстытуце псіхіятрыі Міністэрства аховы здароўя РСФСР у Маскве і ў 1969 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аффективные расстройства и уровень биогенных аминов у больных хроническим алкоголизмом». З 1976 года А. І. Скугарэўская працуе ў Мінскім медыцынскім інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт). У 1976—1983 гадах займала пасаду асістэнта кафедры псіхіятрыі, у 1983—1993 гадах — дацэнта. У 1989 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Клинико-биологические корреляции в системе оценки прогредиентности алкоголизма». З 1993 года — прафесар кафедры псіхіятрыі і медыцынскай псіхалогіі, у 1994—2003 гадах — загадчык. Займала пасаду намесніка дэкана лячэбнага факультэта па навуковай рабоце.

Навуковая і грамадская дзейнасць А. Р. Скугарэўскай належаць больш за 200 навуковых прац па праблемах наркалогіі, псіхіятрыі, сацыяльна-псіхалагічных пытаннях. Суаўтар практычных дапаможнікаў для медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку першага беларускага дапаможніка па дзіцячай псіхіятрыі «Клиническая психиатрия. Детский возраст» (2006).

У 1995—2005 гадах была членам экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Член экспертнага савета Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Беларускага Хельсінскага камітэта па правах чалавека, Беларускай псіхіятрычнай асацыяцыі, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Психотерапия и клиническая психология». Навуковы рэдактар штогодніка «Экологическая антропология». Старшыня савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый па спецыяльнасцях «псіхіятрыя» і «наркалогія» пры Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Сярод апублікаваных прац: Эмоции и алкоголизм. — Мн. Вышэйшая школа, 1987. Экологический аспект в оценке алкогольной зависимости. // Экологическая антропология. - Мн. 1999. Дукорский В. В., Скугаревская Е. И., Балашов А. Д. Анкетирование психиатров по актуальным вопросам реализации принудительных мер безопасности и лечения // Российский психиатрический журнал. 2013. № 6. Физическая активность и психическое здоровье. // Физиотерапия и курортология, № 7 (июль) 2019.

Літаратура

Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 6. — Мн., 2008. Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001. Т. 2. — Мн., 2001. — С. 228.

Спасылкі

Скугаревская Елена Ивановна // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Катэгорыя:Псіхіятры СССР Катэгорыя:Псіхіятры Беларусі Катэгорыя:Псіхолагі СССР Катэгорыя:Псіхолагі Беларусі