Якапа дэ Барбары, Якапа дэ Барберы (; 1460, Венецыя — 1516, Мехелен, Бельгія) — італьянскі жывапісец і гравёр эпохі Адраджэння, які працаваў у Германіі.
Біяграфія Якапа дэ Барбары працаваў прыблізна да 1500 года ў Венецыі. Яго жывапісныя творы паказваюць на ўплыў Джавані Беліні. У 1500 годзе пераехаў з Венецыі ў Германію, стаўшы першым вядомым італьянскім мастаком эпохі Адраджэння, які працаваў у Паўночнай Еўропе, дзе яго творы зрабіліся вельмі папулярнымі. З 1503 па 1506 год Барабары жыў у горадзе Вітэнбергу, пры двары саксонскага курфюрста Фрыдрыха III, супрацоўнічаў з навукоўцамі-гуманістамі, якія выкладалі ў заснаваным у горадзе ў 1502 годзе ўніверсітэце.
У Германіі Якапа дэ Барбары працаваў па заказах імператара Максіміліяна I, а затым перайшоў да двара Іаахіма I Брандэнбургскага.
Зноскі
Катэгорыя:Мастакі Італіі XV стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Італіі XVI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Адраджэння Катэгорыя:Гравёры Італіі Катэгорыя:Прыдворныя мастакі