Дом Кастравіцкай — колішні будынак у Мінску, які размяшчаўся на цяперашняй плошчы Незалежнасці перад Домам урада.
Гісторыя
У 1913 годзе дваранкай Ядвігай Кастравіцкай на рагу Захар’еўскай вуліцы і Васільеўскага (Земляробчага) завулка (цяпер не існуе) пабудаваны па праекце архітэктара Станіслава Гайдукевіча 4-5-павярховы мураваны дом і мураваная адрына на месцы знесеных 1-павярховых драўляных дамоў з мезанінамі і ўчастка зямлі, выкупленай у Я. А. Багушэўскай. У 1915 годзе ў доме жыў упраўляючы Мінскім аддзяленнем Віленскага прыватнага камерцыйнага банка , у 1916—1917 гадах — старшыня Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдвард Вайніловіч, родны брат Кастравіцкай. У 1916 годзе чысты прыбытак з новага дома склаў 10 510 руб, падатак складаў 10 %.
У 1918 годзе, пры немцах, прыбытак склаў 16 545 руб, падатак складаў 20 %. У 1919 — пры паляках — 630 600 руб, падатак польскім акупацыйным уладам складаў 1 %.
На 1926 год дом быў падзелены на 19 кватэр.
У 1935—1941 гадах у кватэры № 7 жыў хірург Ісак Яўсеевіч Ярхо, у 1934—1935 у кватэры № 17 жыў інжынер-эканаміст Кліменцій Станіслававіч Крачкоўскі.
У 1916—1917 гадах размяшчаліся аптэчны склад, аддзел дзіцячых сталовых камандавання Заходняга фронту, выканаўчы камітэт з’езда дэпутатаў-бежанцаў Заходняга фронту.
У 1910-я гады размяшчаліся тытунёвая лаўка А. В. Жыдко, бакалейная лаўка М. Б. Мяшкоўскага, прыёмны кабінет урача па жаночых хваробах Льва-Самуіла Іосіфавіча Эварда. У 1920 годзе — Асобы аддзел 16-й арміі. У 1920—1923: Савет народнай гаспадаркі пры УСНГ (3-ці паверх), «Белскура», «Беладзенне», «Губстром» (), «Губтоп» (), «Камдзяржбуд», «Кустпромбел», «Лескамбел» (Лясны камітэт), «Тэкстыльбел», «Трамат» (Транспартна-матэрыяльны аддзел), «Утыльбел», «Электрабуд», Аддзел харчовы, Аддзел хімічны і металічны, Страхавы аддзел., у 1921 — Саюз металістаў, у 1923 — Аб’яднанае ўпраўленне. У 1925—1926: сталовая-піўная 1-га працоўнага калектыву, клуб і канцылярыя Саюза металістаў, лаўкі, майстэрні і склады, пральня. У 1926—1928 гадах — жыллёва-арэнднае кааператыўнае таварыства № 30. У 1928—1930: крама № 93 (прадуктовая) Мінскіх цэнтральных рабочых кааператываў, хлебная крама № 140 Мінскіх цэнтральных рабочых кааператываў, сталоўка № 7. У 1934—1938: універмаг № 2 «», дзіцячы сад № 53 (20а) Мінскага гарадскога аддзела народнай адукацыі. У 1935—1937 гадах меўся тэлефон-аўтамат агульнага карыстання — таксафон.
У 1937 годзе інжынеры Белдзяржпраекта Казінец і Фальберг распрацоўвалі Дома металістаў прыблізна на 130 метраў у бок на ўчастак паміж Земляробчым завулкам і Базарнай вуліцай. Адрыў будынка фундамента планавалася зрабіць пры дапамозе 100—150 дамкратаў, а саму перасоўку — пры дапамозе дамкратаў па рэйках. Участак дома планаванася выкарыстаць для пашырэння плошчы перад Домам урада. Перасоўка дома мусіла стаць першым падобным вопытам у БССР, але так і не адбыласяУ 1937 годзе ў Менску планавалі здзейсніць модную ў той час у свеце перасоўку вялікага будынка з месца на месца // Тэлеграм-канал «Піонэр-чат».
У 1938—1940 гадах у доме размяшчаўся «Гастраном» № 2 «Саюзпрадмага» (у 1939 — «Галоўгастраном»).
8 чэрвеня 1949 года падчас «кампаніі супраць касмапалітаў» у доме арыштаваны пісьменнік .
Знесены ў 1964 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Жылыя будынкі Мінска Катэгорыя:Плошча Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай Катэгорыя:1913 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1964 годзе