Уладзімір Пятровіч Слі́нчанка ( — ) — скульптар, аўтар твораў у манументальнай і станковай скульптуры, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2010).
Біяграфія Нарадзіўмя ў сяле Бадаква Лохвыцкага раёна Палтаўскай вобласці (зараз у Міргарадскім раёне). З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Прымаў удзел у баявых дзеяннях на Паўднёва-Заходнім, 1-м Украінскім франтахПамять народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны . Пасля вайны праходзіў службу на Далёкім Усходзе, у Эстоніі. Капітан тэхнічнай службы. Пасля дэмабілізацыі (25 студзеня 1957 года) прыехаў у Мінск. У 1965 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут і выкладаў у ім з 1968 па 1994 год, з 1985 года — дацэнт.
Творчасць Удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні мастацкіх выставак з 1963 года. Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Галоўнае месца ў творчасці мастака займае тэма Вялікай Айчыннай вайны, помнікі і мемарыяльныя знакі воінам і партызанам. Сярод іх у вёсках Блужа Пухавіцкага раёна (1968), Рачэнь Любанскага раёна (1969), Белічы Слуцкага раёна і Зарэчча Лагойскага раёнаў (1974); мемарыяльны комплекс «Бабруйскі кацёл» у Бабруйску (1968, у суаўтарстве з П. Цомпелем і М. Бакуменкам); станковыя кампазіцыі «Настаўнік» (1963), «Заслонаўцы» (1965), «Партызанка» (1966), «Партызаны» (1968); партрэты ветэранаў вайны В. М. Гінтаўта, К. І. Дз’яковіча, М. І. Кімбара, Р. Я. Марука, М. М. Рабцава (1970—1980-я гады), партызанскай разведчыцы Т. Галабурды (1982) і інш. Аўтар надмагілля народнага артыста СССР Б. Платонава на Усходніх могілках, мемарыяльнай дошкі мастаку М. Сеўруку ў Нясвіжы, партрэтаў скульптараў А. Глебава, А. Бембеля, С. Селіханава, кампазіцый «Праметэй» (1998), «У ХХІ стагоддзе» (2000).
Творы У. П. Слінчанкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Барысаўскім краязнаўчым музеі.
Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Ордэн Айчыннай вайны II ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «За ўзяцце Берліна» Медаль «За вызваленне Прагі» Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2008)
Літаратура
Спасылкі
Праект «Выток Нёмана — выток духоўнасці» Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Слинченко Владимир Петрович // Музейный комплекс «Дорога памяти»
Катэгорыя:Скульптары СССР Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Афіцэры СССР