Аляксей Мікалаевіч Арастовіч (нар. , Грузінская ССР) — украінскі палітык, разведчык, блогер, палітычны і ваенны аглядальнік, калумніст інтэрнэт-СМІ, акцёр, арганізатар псіхалагічных семінараў і трэнінгаў і дабрачыннага фонду для псіхалагічнай падтрымкі вайскоўцам у зоне АТА (2014—2017).

Спікер ТКГ і саветнік па інфармацыйнай палітыцы кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі ў Мінскай групе. Пазаштатны саветнік кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака па пытаннях стратэгічных камунікацый у сферы нацыянальнай бяспекі і абароны. Падпалкоўнік (2022).

Біяграфія Нарадзіўся 3 жніўня 1975 года. Бацька — этнічны беларус са Слуцка. Частку дзяцінства правёў у Беларусі.

Кадравы афіцэр Узброеных сіл Украіны, разведчык, капітан запасу. Службовая дзейнасць была звязана з распрацоўкамі ў галіне аператыўнай псіхалогіі, канфлікталогіі і псіхалогіі экстрэмальных сітуацый. Заснавальнік грамадскай арганізацыі «Народны рэзервіст» па падрыхтоўцы дабравольцаў для войска, ваенны эксперт.

Арганізатар псіхалагічных семінараў і трэнінгаў і дабрачыннага фонду для псіхалагічнай падтрымкі ўдзельнікаў АТА (2014—2017). Дарадца ўкраінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе.

Пазаштатны дарадца Офіса Прэзідэнта Украіны з 1 снежня 2020 года да 17 студзеня 2023 года.

Крыніцы

Спасылкі

Аляксей Арэстовіч: Расея ў бліжэйшыя дні ўвядзе войскі на паўднёвы ўсход Украіны (відэа)

Катэгорыя:Перакладчыкі Украіны Катэгорыя:Выпускнікі Адэскай ваеннай акадэміі