22 мая 2016 года ў Таджыкістане прайшоў канстытуцыйны рэферэндум. Усяго была прапанавана 41 папраўка ў КанстытуцыюThe Central Asian Referendum Radio Free Europe/Radio Liberty, 21 May 2016. Змены ўключалі:
унясенне змяненняў у артыкул 65, каб скасаваць абмежаванні прэзідэнцкіх тэрмінаў для Эмамалі Рахмона памяншэнне мінімальнага ўзросту для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта з 35 да 30 гадоў забарона палітычных партый, заснаваных на рэлігійных платформах
Паводле афіцыйных звестак, змены ўхвалілі 96,6 % выбаршчыкаў. Заяўлена, што яўка выбаршчыкаў склала 91,63 %.
Правядзенне выбараў Паводле «Рэпарцёраў бяз межаў», урад Таджыкістана блакаваў, запужваў і пагражаў незалежным СМІ падчас падрыхтоўкі да рэфэрэндуму. Па словах Сяргея Сіроткіна, які ўзначальваў расійскую назіральную місію, «рэферэндум прайшоў у поўнай адпаведнасці з законамі». Назіральнікам ад Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і яе даччынай арганізацыі БДІПЧ было адмоўлена ва ўездзе і дазволе на назіранне за рэферэндумамOSCE/ODIHR may not send its observers to Tajikistan to monitor constitutional referendum Asia Plus, 13 April 2016.
У краіне было размешчана больш за 3200 выбарчых участкаў, а для таджыкскіх эмігрантаў у некалькіх буйных гарадах Расіі былі размешчаны дадатковыя месцы для галасавання.
Катэгорыя:Рэферэндумы 2016 года Катэгорыя:Май 2016 года Катэгорыя:Падзеі 22 мая