Вісба́дэн (, ) — горад у Германіі, каля падножжа гор Таўнус, сталіца федэральнай зямлі Гесэн. Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Рэйн (рачны порт у прыгарадзе Шырштайн). Хімічная, фармацэўтычная, машынабудаўнічая (у т. л. цяжкая, выраб электратэхнічнага абсталявання, гідраўлікі, прадметаў дакладнай механікі і оптыкі), цэментная, паліграфічная прамысловасць. Вытворчасць шампанскіх він. У Вісбадэне знаходзяцца федэральнае статыстычнае ўпраўленне, дзяржаўная бібліятэка, галоўны дзяржаўны архіў. Бальнеакліматычны курорт. Вядомасць набыў з сярэдзіны 18 ст. Вызначаецца мяккай зімой і цёплым летам. Каля 30 крыніц мінеральных вод, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні хвароб суставаў, органаў дыхання, абмену рэчываў. Санаторыі, шматлікія матэлі і пансіянаты, пітныя галерэі. Насельніцтва
Адукацыя і культура Універсітэт эканомікі і права «EBS» Памятныя мясціны Новая ратуша Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Джэймс Піс (нар. 1963) — шатландскі кампазітар, піяніст і мастак. Фолькер Шлёндорф — нямецкі рэжысёр. Марцін Шэн (нар. 1979) — нямецкі грамадскі дзеяч і палітолаг.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Гесэна
Катэгорыя:Гарады на Рэйне