Ваагн Гарнікавіч Хачатран (, 22 красавіка 1959, Сісіян) — армянскі дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Арменіі з 13 сакавіка 2022 годаУказы Президента Республики Армения.

Біяграфія У 1980 годзе скончыў Ерэванскі Інстытут народнай гаспадаркі.

З 1980 да 1981 года служыў у Савецкай Арміі.

У 1981—1989 гадах працаваў эканамістам у ПА «Разданмаш».

З 1989 да 1992 года працаваў начальнікам аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара дзяржпрадпрыемства «Марс».

У 1992—1996 гадах займаў пасаду мэра Ерэвана і саветніка прэзідэнта Арменіі.

З 1996 да 1999 года дэпутат парламента. Член Пастаяннай камісіі па фінансава-крэдытных, бюджэтных і эканамічных пытаннях. Член фракцыі «Рэспубліка».

На парламенцкіх выбарах у Арменіі 2007 года з’яўляўся прадстаўніком блока «Імпічмент».

З 2021 да 2022 года займаў пасаду міністра высокатэхналагічнай прамысловасці Рэспублікі Арменія.

На пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах 3 сакавіка 2022 года абраны прэзідэнтам Арменіі. Заступіў на пасаду 13 сакавіка 2022 года.

Спасылкі

Біяграфія

Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў