Максім Пашкевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Энергетык-БДУ».
Клубная кар’ера З пачатку 2021 года, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль клуба, а з лета пачаў з’яўляцца і ў асноўнай камандзе. 2 ліпеня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Мінскам» (2:2). У далейшым працягваў часам выхадзіць на замену.
У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Асіповічы», дзе пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2023 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца са «Смаргонню». У сезоне 2023 выступаў за дубль «Смаргоні», не выхадзіў на поле ў Вышэйшай лізе.
У красавіку 2024 года перайшоў у «Слонім-2017». У чэрвені 2024 года пакінуў клуб, а ў ліпені далучыўся да «Энергетыка-БДУ».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2021 Д1 Смаргонь 8 0 2022 (1) Д2 Смаргонь 1 0 2022 (2) Д2 Асіповічы 10 0 2023 Д1 Смаргонь 0 0 2024 (1) Д2 Слонім-2017 7 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ