Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 (32-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2022 года.

Лідарства ў турніры ад пачатку захапіў барысаўскі БАТЭ, які атрымаў перамогі ў першых пяці матчах запар, але пазней няўдачы дазволілі наблізіцца канкурэнтам — мінскім «Дынама» і «Энергетыку-БДУ», а неўзабаве і салігорскаму «Шахцёру». Пэўны час каманды змянялі адна адну на першым радку, аднак пазней там замацаваўся салігорскі «Шахцёр», які ўпэўнена правёў фініш турніру і застаўся лідарам табліцы. На другім месцы ўпершыню ў гісторыі апынуўся «Энергетык-БДУ». Бронза дасталася БАТЭ.

Ужо пасля заканчэння сезона, у маі 2023 года, «Шахцёр» і «Энергетык-БДУ» былі пазбаўлёны медалёў чэмпіянату, новыя залаты і срэбраны прызёры засталіся нявызначанымі.

Рэгламент Як і ў папярэднім сезоне, у турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў). Дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2022 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

Рэгламент турніру ў цэлым не змяніўся ў параўнанні з папярэднім сезонам. Яшчэ ў ліпені 2021 года было вырашана, што ў складзе кожнай каманды на полі мусіць быць мінімум 7 грамадзян Рэспублікі Беларусь (у папярэднім сезоне — 6), з якіх па меншай меры адзін — 2000 года нараджэння і маладзей (у папярэднім сезоне — 1999 года нараджэння і маладзей).

У сезоне 2022 дзейнічаў верхні ліміт заробкаў для футбалістаў і трэнераў, які быў прыняты ў мінулым годзеНе более 15 тысяч рублей футболистам, не более 8 - тренерам. В Беларуси введен потолок зарплат, але тады не распаўсюджваўся на ўжо заключаныя кантракты. Перад сезонам 2022 ліміт жа істотна паўплываў на камплектаванне каманд.

16 лютага 2022 года адбылася жараб’ёўка турніруЧемпионат Беларуси-2022. "Шахтер" в 1-м туре на выезде сыграет с брестским "Динамо".

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Згодна з вынікамі сезона 2021, «Смаргонь» і рэчыцкі «Спадарожнік» (які зняўся з турніру пасля першага круга) страцілі месца ў Вышэйшай лізе, дзяржынскі «Арсенал» і бабруйская «Белшына» выйшлі ў Першай лігі ў Вышэйшую. Мазырская «Славія» перамагла ў стыкавых матчах «Крумкачы» і захавала месца ў Вышэйшай лізе.

4 лютага 2022 года на паседжанні камітэта па клубным ліцэнзаванні 15 клубаў атрымалі ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сезоне 2022 — усе меркаваныя ўдзельнікі, акрамя «Арсенала». 15 лютага, пасля атрымання паслабленняў, «Арсенал» таксама атрымаў ліцэнзіюДзержинский "Арсенал" получил лицензию на участие в высшей лиге.

Аднак, 28 лютага брэсцкі «Рух» у сувязі з увядзеннем заходнімі краінамі санкцый супраць Расіі і пагаршэннем фінансавай сітуацыі адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе і перайшоў у Другую лігу"Рух" снялся с высшей лиги. АБФФ прапанавала вакантнае месца ў Вышэйшай лізе магілёўскаму «Дняпру», які ў сезоне 2021 заняў пятае месца ў Першай лізе. 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе"Днепр" официально подтвердил свое участие в высшей лиге в сезоне-2022. 2 сакавіка 2022 года АБФФ прадаставіла «Дняпру» выключэнні па выкананню патрабаванняў ліцэнзаванняБФФ пошла на уступки "Днепру", "Островцу", "Макслайну" и "Молодечно-2018".

Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі «Арсенал» (Дзяржынск) (1-е месца ў Першай лізе 2021) «Белшына» (Бабруйск) (2-е месца ў Першай лізе 2021) «Дняпро» (Магілёў) (5-е месца ў Першай лізе 2021, атрыманне месца ў Вышэйшай лізе замест брэсцкага «Руха», які адмовіўся)

Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2021 «Рух» (Брэст) (5-е месца ў Вышэйшай лізе 2021, адмова ад удзелу і пераход у Другую лігу) «Смаргонь» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2021) «Спадарожнік» (Рэчыца) (16-е месца ў Вышэйшай лізе 2021, зняцце з турніру падчас сезона і спыненне існавання)

Клубы-ўдзельнікі

Удзельнікі сезона 2022КлубМесцаў сезоне2021ГорадСтадыёнУмяшчальнасць Арсенал Д2 Дзяржынск «Гарадзея», Гарадзея 1 625 БАТЭ Барысаў «Барысаў-Арэна» 13 126 Белшына Д2 Бабруйск «Спартак» 3 700 Віцебск 7 Віцебск ЦСК «Віцебскі» 8 144 Гомель 4 Гомель «Цэнтральны» 14 307 Дняпро Д2 Магілёў «Спартак» 7 350 Дынама Брэст 6 Брэст ДАСК «Брэсцкі» 10 060 Дынама Мінск Мінск «Дынама» 22 000 Іслач 10 Мінскі раён ФК «Мінск», МінскГарадскі, Маладзечна 3 0004 800 Мінск 12 Мінск ФК «Мінск»«Трактар» 3 00017 600 Нёман 11 Гродна ЦСК «Нёман» 8 479 Славія 14 Мазыр «Юнацтва» 5 133 Слуцк 9 Слуцк «Гарадскі» 1 896 Тарпеда-БелАЗ 8 Жодзіна «Тарпеда» 6 524 Шахцёр Салігорск «Будаўнік» 4 200 Энергетык-БДУ 13 Мінск РЦАР-БДУСАК «Алімпійскі» 1 5001 500

Трэнеры і капітаны Трэнеры і капітаны сезона 2022КлубГалоўны трэнерКапітанАдстаўкі трэнераўАрсенал Павел Кірыльчык Дзмітрый АсіпенкаБАТЭ Кірыл Альшэўскі Станіслаў Драгун Аляксандр Міхайлаў (пасля 17-га тура) Сяргей Зяневіч ( у 18—24 турах)Белшына Альберт Рыбак Ілья ВасільеўВіцебск Сяргей Ясінскі Арцём Скітоў Яўген Чарнухін (пасля 17-га тура)Гомель Уладзімір Нявінскі Ігар КастроўДняпро Яўген Малчан () Дзмітрый Цярэшчанка Яўген Малчан (пасля 14-га тура) Юрый Лукашоў (пасля 20-га тура)Дынама (Брэст) Андрэй Пракапюк Эдгар Аляхновіч Сяргей Кавальчук (пасля 9-га тура) Аляксандр Храпкоўскі ( у 10-м туры)Дынама (Мінск) Арцём Чалядзінскі Сяргей КіслякІслач Арцём Радзькоў Юрый Казырэнка Дзмітрый ЛісаковічМінск Вадзім Скрыпчанка Алег Еўдакімаў Антон ШрамчанкаНёман Ігар Кавалевіч Валерый ЖукоўскіСлавія Іван Біёнчык Яўген Барсукоў Міхаіл Марціновіч (пасля 26-га тура)Слуцк Аляксандр Гурыновіч () Дзяніс Образаў Аляксандр Бразевіч (пасля 19-га тура)Тарпеда-БелАЗ Дзмітрый Молаш Андрэй ХачатуранШахцёр Міліч Чурчыч () Сяргей Паліцевіч Іван Біёнчык (пасля 3-га тура) Сяргей Ташуеў (пасля 22-га тура)Энергетык-БДУ Павел Раднёнак Аляксандр Свірэпа

Прадстаўніцтва па рэгіёнах У 32-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.

Рэгіён Колькасць камандаў Клубы border|25px|Сцяг Мінскай вобласці Мінская вобласць 6 Арсенал, БАТЭ, Іслач, Слуцк, Тарпеда-БелАЗ, Шахцёр border|25px|Сцяг Мінска Мінск 3 Дынама (Мінск), Мінск, Энергетык-БДУ border|25px|Сцяг Гомельскай вобласці Гомельская вобласць 2 Гомель, Славія border|25px|Сцяг Магілёўскай вобласці Магілёўская вобласць 2 Белшына, Дняпро border|25px|Сцяг Брэсцкай вобласці Брэсцкая вобласць 1 Дынама (Брэст) border|25px|Сцяг Віцебскай вобласці Віцебская вобласць 1 Віцебск border|25px|Сцяг Гродзенскай вобласці Гродзенская вобласць 1 Нёман

Стадыёны Стадыёны сезона 2022 Арсенал (Дзяржынск) БАТЭ (Барысаў) Белшына (Бабруйск) Віцебск Гомель Дняпро (Магілёў) «Гарадзея», Гарадзея Барысаў-Арэна «Спартак» ЦСК «Віцебскі» «Цэнтральны» «Спартак» Умяшчальнасць: 1 625 Умяшчальнасць: 13 400 Умяшчальнасць: 3 700 Умяшчальнасць: 8 144 Умяшчальнасць: 14 307 Умяшчальнасць: 7 350 170px Трыбуны стадыёна|170px 150px 150px 150px 150px Дынама (Брэст) Дынама (Мінск) Іслач (Мінскі раён)Мінск Іслач (Мінскі раён) Мінск Нёман (Гродна) ДАСК «Брэсцкі» «Дынама» Стадыён ФК «Мінск» Гарадскі, Маладзечна «Трактар» ЦСК «Нёман» Умяшчальнасць: 10 162 Умяшчальнасць: 22 000 Умяшчальнасць: 3 000 Умяшчальнасць: 4 800 Умяшчальнасць: 17 600 Умяшчальнасць: 8 479 170px 150px 170px 150px 150px 150px Славія (Мазыр) Слуцк Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Шахцёр (Салігорск) Энергетык-БДУ (Мінск) «Юнацтва» Гарадскі «Тарпеда» «Будаўнік» РЦАР-БДУ САК «Алімпійскі» Умяшчальнасць: 5 133 Умяшчальнасць: 1 886 Умяшчальнасць: 6 524 Умяшчальнасць: 4 200 Умяшчальнасць: 1 500 Умяшчальнасць: 1 500 150px 150px

Турнірная табліца

Вынікі матчаў

Стыкавыя матчы Па выніках сезона дзяржынскі «Арсенал», які заняў 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць рагачоўскага «Макслайна» (чацвёртае месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Арсенал» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

Першы матч

Матч у адказ

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры №ІгрокКлубГалы1 Бабур АбдыхалікаўЭнергетык-БДУ262 Уладзімір ХвашчынскіМінск203 Іван БахарДынама Мінск114 Станіслаў ДрагунБАТЭ10- Глеб ЖэрдзеўСлавія10- Даніэл СазахІслач107 Ілья ВасільеўБелшына9- Павел СавіцкіНёман9- Максім СкавышШахцёр910 Ягор БагамольскіМінск8- Душан БакічДынама Мінск8- Валерый ГарбачыкТарпеда-БелАЗ8- Аляксандр МакасьГомель8

Асістэнты №ІгрокКлубПерадачы1 Антон ШрамчанкаМінск122 Раман ПапарыгаЭнергетык-БДУ103 Дзяніс ГрачыхаДынама Мінск84 Ілья ГрышчанкаЭнергетык-БДУ7- Глеб ЖэрдзеўСлавія7- Уладзіслаў МалькевічБАТЭ77 Бабур АбдыхалікаўЭнергетык-БДУ6- Міхаіл ГардзяйчукДынама Брэст6- Арцём ГурэнкаБелшына6- Аляксандр ДжыгераМінск6- Іван ДыбангоІслач6- Ігар ІванавічШахцёр6- Юрый ПанцяГомель6- Валерый ПатарочаСлавія6- Ілья ЧарнякШахцёр6- Іслам ЧаснакоўБелшына6- Алімардон ШукураўНёман6

Крыніца: Football.By

Узнагароды Узнагароды сезона 2022 былі абвешчаны 28 лістапада 2022 года на цырымоніі «Зорны мяч»"Всем сестрам по серьгам". В Минске раздали награды по итогам сезона 2022.

Клубныя ўзнагароды УзнагародаЛаўрэатЗаўвагаПрыз справядлівай гульніДынама (Мінск)За найменшую колькасць жоўтых і чырвоных картакПрыз глядацкіх сімпатыйБАТЭЗа найбольшую наведвальнасцьПрыз «За волю да перамогі»Дынама (Мінск)ШахцёрЭнергетык-БДУЗа найбольшую колькасць валявых перамогПрыз «Двума складамі»Энергетык-БДУЗа найлепшы сумарны вынік асноўнай і дубліруючай каманд

Індывідуальныя ўзнагароды УзнагародаЛаўрэатНайлепшая брыгада арбітраў Віктар Шымусік (Асіповічы), Аляксандр Банцееў (Бабруйск), Юрый Хомчанка (Віцебск)Найлепшы брамнік Андрэй Кудравец (БАТЭ)Найлепшы абаронца Сяргей Паліцевіч (Шахцёр)Найлепшы паўабаронца Ігар Іванавіч (Шахцёр)Найлепшы бамбардзір Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ) (26 галоў)Самы карысны ігрок Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ) (26 галоў + 6 перадач)Найлепшы нападнік Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ)Найлепшы ігрок Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ)Найлепшы трэнер Арцём Радзькоў (Іслач)

Зборныя чэмпіянату

Зборная «А» АмплуаІгрокКамандаБр Андрэй КудравецБАТЭАб Даніла НячаеўБАТЭАб Сяргей ПаліцевічШахцёрАб Якаў ФіліпавічБАТЭАб Абдукадыр ХусанаўЭнергетык-БДУПА Ігар ІванавічШахцёрПА Дзяніс ГрачыхаДынама МінскПА Станіслаў ДрагунБАТЭПА Антон ШрамчанкаМінскНап Бабур АбдыхалікаўЭнергетык-БДУНап Уладзімір ХвашчынскіМінск

Зборная «Б» АмплуаІгрокКамандаБр Арцём МакаўчыкЭнергетык-БДУАб Глеб ШаўчэнкаШахцёрАб Максім ШвяцоўДынама МінскАб Аляксей ЛаўрыкЭнергетык-БДУАб Нікола АнцічШахцёрПА Даніэл СазахІслачПА Аляксандр СвірэпаЭнергетык-БДУПА Валерый БачароўБАТЭПА Арцём КанцавыДынама МінскНап Максім СкавышШахцёрНап Іван БахарДынама Мінск

Перагляд вынікаў У студзені 2023 года ў офісе салігорскага «Шахцёра» адбыліся ператрусы, а Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў. У далейшым высветліўся ўдзел у махінацыях і прадстаўнікоў іншых клубаў у сезоне 2022. Ужо пасля пачатку наступнага сезона, 11 мая 2023 года, на падставе атрыманай ад праваахоўных органаў інфармацыі, Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ вынес рашэнне, дзе асноўнымі пацярпелымі сталі клубы «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына».

Паводле рашэння, «Шахцёр» быў пазбаўлены чэмпіёнства, а «Энергетык-БДУ» — срэбраных медалёў. Новыя чэмпіён і срэбраны прызёр вызначаны не былі, у выніку гэтыя ўзнагароды засталіся без уладальнікаў. Быў адменены вынік матча апошняга тура «Шахцёр» — «Белшына» (4:1), абедзвюм камандам было прысуджана тэхнічнае паражэнне (-:-).

Акрамя таго, «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына» былі пазбаўлены ачкоў у чэмпіянатах 2023 і 2024 гадоў, атрымалі штрафы. Таксама штрафы і дыскваліфікацыі атрымалі некаторыя ігракі і прадстаўнікі клубаў.