Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын (да 29 верасня 1999 года — Беларускае аб’яднанне яўрэйскіх арганізацый і суполак) — заснаванае ў красавіку 1991 года самае шматлікае і аўтарытэтнае беларускае грамадскае аб’яднанне, якое прадстаўляе інтарэсы яўрэяў Беларусі. У Саюз уваходзяць розныя грамадскія фарміраванні: дабрачынныя фонды, ветэранскія, жаночыя, маладзёжныя арганізацыі, школы выхаднога дня, клубы яўрэйскай культуры, аматарскія творчыя калектывы. Саюз зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі і ўключае ў сябе 45 грамадскіх яўрэйскіх арганізацый (у тым ліку 7 рэспубліканскіх) у 20 гарадах Беларусі. Самыя буйныя з іх знаходзяцца ў Мінску, Баранавічах, Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе, Магілёве, Мазыры, Пінску і ПолацкуСоюз белорусских еврейских общественных объединений и общин.
Саюз узаемадзейнічае з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца членам Каардынацыйнага Савета па правах нацыянальных меншасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама ўваходзіць у склад Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.
Мэты і задачы Саюза адраджэнне і кансалідацыя нацыянальнай і культурнай супольнасці яўрэяў у Рэспубліцы Беларусь; абарона гонару і нацыянальнай годнасці членаў грамадскіх аб’яднанняў, якія ўваходзяць у склад Саюза; дабрачынная дзейнасць; каардынацыя намаганняў асобных арганізацый і грамадзян у галіне садзейнічання яўрэйскай адукацыі, членаў грамадскіх аб’яднанняў, якія ўваходзяць у склад Саюза і членаў іх сем’яў, вывучэння нацыянальных, духоўных і культурных каштоўнасцей; прадстаўленне інтарэсаў яўрэйскіх грамадскіх арганізацый, якія ўваходзяць у Саюз, у органах дзяржаўнай улады і кіравання; устанаўленне прамых сувязей з грамадскімі арганізацыямі Дзяржавы Ізраіль і іншых краін; узаемадзеянне з яўрэйскімі арганізацыямі іншых краін па пытаннях культурнага і навуковага абмену, вывучэнні нацыянальных традыцый і г.д.; садзейнічанне стварэнню новых яўрэйскіх грамадскіх арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.
Напрамкі работы Саюза сацыяльная абарона; адукацыйныя (асветніцкія) праграмы; навукова-даследчая дзейнасць; культурныя праграмы; захаванне памяці аб Халакосце; інфармацыйна-выдавецкая дзейнасць; міжнароднае супрацоўніцтва; маніторынг антысемітызму.
Міжнародныя сувязі З Саюзам беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын удзельнічаюць у сумесных праектах наступныя міжнародныя арганізацыі: Сусветны яўрэйскі кангрэс; Еўрапейскі яўрэйскі кангрэс; Амерыканскі яўрэйскі кангрэс; Англійская абшчына; Яўрэйскі кангрэс жанчын; Швейцарскі камітэт савецкіх яўрэяў; Аб’яднанне выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі; Аб’яднанне выхадцаў з Расіі ў ЗША; Фонд ; Фонд Лаўдэра.
Кіраўніцтва Саюза 1991—2014 гады — старшыня (да 2003 прэзідэнт) Леанід Мендэлевіч Левін, намеснікі (да 2003 віцэ-прэзідэнты) Якаў Зіноўевіч Басін, Аляксандр Міхаілавіч Гальперын, Май Вольфавіч Данцыг і інш.; 2014—2017 гады — старшыня Барыс Ізідаравіч ГерстэнЕАЕК приветствует участников 10-го съезда СБЕОООСоюз белорусских еврейских общественных объединений и общин возглавил Борис Герстен, намеснікі Галіна Леанідаўна Левіна і Уладзімір Леанідавіч Чарніцкі; 2017—2021 гады — старшыня Уладзімір Леанідавіч ЧарніцкіЕврейская община на территории Беларуси, намеснікі Уладзімір Сямёнавіч ФрэнкельВ Новогрудке открыли Стену Памяти. В мероприятии принял участие министр иностранных дел Беларуси Владимир Макей, Барыс Ізідаравіч Герстэн«Это трудно вспоминать». В Минске почтили жертв Холокоста і Вадзім Мікалаевіч АкапянНаучно-практическая конференция, посвященная 75-летию ликвидации гетто в д. Красное.Фонд имени Саймона Марка Лазаруса по сохранению памяти о жертвах Холокоста в Республике Беларусь; 2021 год — па цяперашні час — старшыня Алег Львовіч РагатнікаўПредседатель Союза белорусских еврейских общественных объединений и общин Олег Рогатников, намеснікі Алена Ісакаўна Кулеўніч і Рыгор Міхайлавіч Левін.
Літаратура
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Яўрэі ў Беларусі