Партнёрства дзеля міру ( — PfP) — праграма двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва НАТА з краінамі, якія не з’яўляюцца членамі арганізацыі (перш за ўсё, з усходнееўрапейскімі і постсавецкімі), распачатая ў 1994 годзе па ініцыятыве ЗША. Першапачаткова ахоплівала 34 дзяржавы, пасля частка ўдзельнікаў непасрэдна ўвайшла ў склад альянсу, а супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю было прыпынена (адпаведна ў 2014 і 2021).
Мэта праграмы — спрыянне правядзенню ваенных рэформаў, стварэнне эфектыўных ваенных інстытутаў, забеспячэнне грамадзянскага кантролю над узброенымі сіламі, развіццё міратворчага і гуманітарнага патэнцыялу. Згодна з праграмай, у выпадку ўзнікнення прамой пагрозы іх тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай незалежнасці ці бяспекі, яе ўдзельнікі могуць правесці кансультацыі з краінамі-членамі НАТА (так, згодна з інфармацыяй WikiLeaks, гэтым правам паспрабавала скарыстацца Грузія падчас узброенага канфлікту 2008 года).
Сённяшнія партнёры у табліцы вылучаны краіны, з якімі НАТА прыпыніла ўсе віды грамадзянскага і ваеннага супрацоўніцтва.
Краіна-удзельнік Хто падпісаў Дата Аўстрыя Міністр замежных справаў Алаіз Мак 10.02.1995 Азербайджан Прэзідэнт Гейдар Аліеў 04.05.1994 Арменія Міністр замежных спраў Ваган Папазян 05.10.1994 Беларусь Міністр замежных спраў Уладзімір Сянько 11.01.1995 Боснія і Герцагавіна Старшыня Прэзідыума Небайша Радманавіч 14.12.2006 Грузія Міністр замежных спраў Аляксандр Чыкваідзэ 23.03.1994 Ірландыя Міністр замежных спраў Дэвід Эндрус 01.12.1999 Казахстан Міністр замежных спраў Канат Саўдабаеў 27.05.1994 Кыргызстан Прэзідэнт Аскар Акаеў 01.06.1994 Мальта Прэм’ер-міністр/Міністр замежных спраў Гвіда дэ Марка 26.04.1995 Малдова Прэзідэнт Мірча Снегур 16.03.1994 Расія Міністр замежных спраў Андрэй Козыраў 22.06.1994 Сербія Прэзідэнт Борыс Тадзіч 14.12.2006 Таджыкістан Паўнамоцны прадстаўнік Шарыф Рахімаў 20.02.2002 Туркменістан Намеснік Старшыні Кабінета міністраў Барыс Шыхмурадаў 10.05.1994 Украіна Міністр замежных спраў Анатоль Зленко 08.02.1994 Узбекістан Міністр замежных спраў Саідмухтар Саідкасімаў 13.07.1994 Фінляндыя Міністр замежных спраў Хэйкі Хаавісто 09.05.1994 Швейцарыя Міністр замежных спраў Флавіа Коці 11.12.1996 Швецыя Міністр замежных спраў Маргарэт аф Углас 09.05.1994
Былыя ўдзельнікі праграмы
Краіна-удзельнік Хто падпісаў Дата далучэння да праграмы Дата ўступлення ў НАТА Албанія Прэзідэнт Салі Берыша 23.02.1994 01.04.2009 Балгарыя Прэзідэнт Жэлю Жэлеў 14.02.1994 29.03.2004 Венгрыя Міністр замежных спраў Геза Есенскі 08.02.1994 12.03.1999 Латвія Прэм’ер-міністр Валдзіс Біркавс 14.02.1994 29.03.2004 Літва Прэзідэнт Альгірдас Бразаўскас 27.01.1994 29.03.2004 Польшча Прэм’ер-міністр Вальдэмар Паўляк 02.02.1994 12.03.1999 Румынія Міністр замежных спраў Тэадор Мелешкану 26.01.1994 29.03.2004 Паўночная Македонія Кіраўнік Урада Бранка Црвенкоўскі 15.11.1995 27.03.2020 Славакія Прэм’ер-міністр Уладзімір Меч’яр 09.02.1994 29.03.2004 Славенія Прэм’ер-міністр Янэз Дрновшэк 30.03.1994 29.03.2004 Харватыя Міністр замежных спраў Таніна Піцула 25.05.2000 01.04.2009 Чарнагорыя Прэзідэнт Філіп Вуянавіч 14.12.2006 05.06.2017 Чэхія Прэм’ер-міністр Вацлаў Клаўс 10.03.1994 12.03.1999 Эстонія Міністр замежных спраў Юры Луйк 03.02.1994 29.03.2004
Патэнцыйныя ўдзельнікі праграмы Рэспубліка Кіпр з’яўляецца адзіным членам Еўрапейскага саюза, якія не ўдзельнічаюць у праграме. Турцыя ў сілу таго, што не прызнае Кіпр, блакуе супрацоўніцтва гэтай дзяржавы з НАТАAyhan Simsek. Cyprus a sticking point in EU-NATO co-operation // Southeast European Times, 14 июня 2007 года., паколькі канфлікт паміж турэцкай і грэцкай часткамі вострава Кіпр застаецца нявырашаным.
Рэспубліка Косава, якая тэрытарыяльна знаходзіцца ў Еўропе, не ўдзельнічае ў праграме, так як чатыры краіны, якія не прызнаюць суверэнітэту Косава, перашкаджаюць супрацоўніцтву гэтай дзяржавы з НАТА.
Расія і НАТА
Упершыню аб праграме «Партнёрства дзеля міру« прэзідэнту Расіі Барысу Ельцыну паведаміў дзяржсакратар ЗША Уорэн Крыстафер 22 кастрычніка 1993 года падчас свайго візіту ў РФ. Прыхільнікі неадкладнага пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу крытыкавалі праграму, лічачы гэта саступкам Маскве і здрадай інтарэсаў усходнееўрапейскіх дзяржаў, аднак па стане на сярэдзіну 90-х гадоў у кіраўніцтве ЗША яшчэ не было кансенсусу адносна далейшага пашырэння НАТА на ўсход і ўзаемадзеяння паміж Расіяй і блокам.
22 чэрвеня 1994 года ў Брусэлі было падпісана пагадненне «Партнёрства дзеля міру», якое выводзіла Маскву і альянс на новы ўзровень прагматычнага супрацоўніцтва. 7 чэрвеня 2007 года Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У. Пуцін падпісаў Федэральны закон N 99-ФЗ «Аб ратыфікацыі пагаднення паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі Паўночнаатлантычнага дагавора і іншымі дзяржавамі, якія ўдзельнічаюць у праграме «Партнёрства дзеля міру», аб статусе іх сіл ад 19 чэрвеня 1995 года і дадатковага пратакола да яго».
У сакавіку 2014 года адносіны паміж Расіяй і НАТА абвастрыліся з-за Крымскага крызісу. 1 красавіка 2014 года на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-членаў НАТА ў Брусэлі альянс абвясціў аб прыпыненні ўсіх відаў грамадзянскага і ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй, фактычна паралізаваўшы работу Савета Расія—НАТА (застаўся толькі палітычны дыялог на ўзроўні паслоў і вышэй) — такім чынам, блок НАТА ў аднабаковым парадку спыніў дзеянне пагаднення аб партнёрстве з РасіяйПерсоны нон-НАТО // Коммерсантъ, 11.04.2015.
На саміце НАТА у ліпені 2016 года Расія была прызнаная асноўнай пагрозай бяспекі для Альянсу, а яе стрымліванне было афіцыйна абвешчана новай місіяй НАТАСаммит НАТО принял решение усилить восточный фланг — РИА Новости, 08.07.2016http://www.kremlin.ru/events/president/news/53883.
Гл. таксама Беларусь і НАТА
Зноскі
Спасылкі Официальный сайт программы Список стран-участниц договора ПРМ Катэгорыя:Знешняя палітыка НАТА Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе