Уладзімір Іванавіч Смірно́ў (;  — ) — расійскі і савецкі матэматык, акадэмік Акадэміі навук СССР (1943, член-карэспандэнт з 1932 года), Герой Сацыялістычнай Працы (1967).

Біяграфія Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1910 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт і застаўся працаваць у ім, з 1816 года — прафесар. У 1912—1930 гадах выкладаў у Пецярбургскім (Ленінградскім) інстытуце шляхоў зносін. Адначасова ў 1929—1935 гадах працаваў у Сейсмалагічным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры і ў Матэматычным інстытуце Акадэміі навук СССР. У 1931—1955 гадах працаваў у Інстытуце матэматыкі і механікі Ленінградскага дзяржаўнага інстытута. З 1937 года займаў пасаду дырэктара Інстытута матэматыкі і механікі.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па тэорыі функцый рэчаіснага і камплекснага пераменнага, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, матэматычнай фізіцы, тэорыі пругкасці, гісторыі матэматыкі і інш. У шэрагу даследаванняў (сумесна з С. Л. Собалевым) распрацаваў новы метад рашэння некаторых задач тэорыі распаўсюджвання хваль у пругкіх асяроддзях з плоскімі межамі. Увёў паняцці абагульненых рашэнняў ураўненняў з прыватнымі вытворнымі і даў першае строгае вызначэнне абагульненых функцый. Разам з А. М. Калмагоравым прымалі ўдзел у работах па абароннай тэматыцы і займаўся распрацоўкай тэорыі стральбыМатематический институт им. В. А. Стеклова РАН. Об институте .

Аўтар выдання: Курс высшей математики. Т. 1—5. — М.; Л., 1924—1947.

Узнагароды і званні Герой Сацыялістычнай Працы (1967) Сталінская прэмія 1947 года 4 ордэны Леніна (1947, 1953, 1961, 1967) 2 ордэны Працоўнага Чырвонага сцяга (1944, 1945) медалі.

Літаратура

Спасылкі

Смирнóв Владимир Иванович // История математики Владимир Иванович Смирнов // Сайт Санкт-Пецярбургскага матэматычнага таварыства Математический институт им. В. А. Стеклова РАН. Об институте Смирнов Владимир Иванович // Математический институт им. В. А. Стеклова РАН

Катэгорыя:Вучоныя Расійскай імперыі Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Выкладчыкі СПбДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Першай Санкт-Пецярбургскай класічнай гімназіі