Рохэмптанскі ўніверсітэт () — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Агульная характарыстыка Рохэмптанскі ўніверсітэт, раней вядомы як Рохэмптанскі інстытут вышэйшай адукацыі, размешчаны на трох асноўных аб'ектах у мясцовасці Рохэмптан у лонданскім раёне Уондсворт. У 2004 годзе інстытут стаў універсітэтам. У 2011 годзе ён быў перайменаваны ў Рохэмптанскі ўніверсітэт.

Універсітэт з'яўляецца адным з універсітэтаў, створаных пасля 1992 года. Ён з'яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў і Асацыяцыі ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі.

ВНУ складаецца з чатырох каледжаў, вакол якіх засяроджана асноўная актыўнасць: Каледж Дыгбі Сцюарт, Каледж Фробель, Каледж Саўтлендс і Уайтлендс каледж.

Cтруктура Дэпартамент танца Дэпартамент драмы, тэатра і спектакля Дэпартамент англійскай мовы і творчага пісьма Дэпартамент гуманітарных навук Дэпартамент навук аб жыцці (у тым ліку медсястрынства) Дэпартамент СМІ, культуры і мовы Дэпартамент псіхалогіі Дэпартамент грамадскіх навук Школа адукацыі Школа бізнесу Школа права

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лондан