Белфасцкі каралеўскі ўніверсітэт () — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Белфаст у Паўночнай Ірландыі.

Агульная характарыстыка Вучэльня прапануе вышэйшую адукацыю розных узроўняў па прыкладна 300 праграмам. Цяперашні прэзідэнт і віцэ-канцлер - Іан Грыр. Гадавы даход установы за 2020–2021 гады склаў 395,8 мільёна фунтаў стэрлінгаў, з якіх 88,6 мільёна фунтаў стэрлінгаў прыпадалі на даследчыя гранты і кантракты, а выдаткі склалі 373,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў.

Універсітэт з'яўляецца членам Расэлаўскай групы навукова-даследчых універсітэтаў, Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў, універсітэтаў Вялікабрытаніі і універсітэтаў Ірландыі. Універсітэт звязаны з двума лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі.

Cтруктура Факультэт мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук Факультэт інжынерных і фізічных навук Факультэт медыцыны, здароўя і навук аб жыцці

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Белфаст