Інгегерд Біргерсдотэр (; каля 1180 ― каля 1230) ― каралева-кансорт Швецыі, другая жонка караля Сверкера II.
Паходзіць з высакароднай сям’я Фолькунгаў, была дачкой магутнага ярла Біргера Броса і аўдавелай каралевы Брыгіты Харальдстоцір; яе маці была дачкой караля Нарвегіі Харальда IV Гілі і ў 1160―1161 гады сама была каралевай Швецыі, паколькі яе першым мужам быў кароль Магнус ХенрыксенHans GIllingstam, «Ingegerd», Svenskt biografiskt lexikon, https://sok.riksarkivet.se/Sbl/Presentation.aspx?id=11953 .
Каралева Каля 1200 года, пасля смерці першай жонкі караля Сверкера Бенедыкты, выйшла замуж за яго. Адыграла важную ролю ў дзяржаўнай палітыцы. У 1202 годзе памёр яе бацька, і каралева Інгегерд і кароль Сверкер абвясцілі свайго падгадаванага сына прынца Юхана спадчыннікам і кіраўніком клана Фолькунгаў, які атрымаў тытул ярла. Мяркуецца, што гэты крок адштурхнуў клан Фолькунгаў ад двара Сверкера. Сыны папярэдняга караля Кнута I Эрыксана беглі ў Нарвегію у 1204 годзе, вярнуліся ў наступным годзе з арміяй нарвежцаў. Трое сыноў былі забітыя ў бітве пры Элграсе, а чацвёрты, Эрык, збег. Гэтыя крывавыя падзеі прымусілі сваякоў Інгегерды прыняць бок Эрыка, як паказалі наступныя падзеіAdolf Schück, «Till Sverker d.y.:s historia, 1. Sverkers familjeförhållanden», Historisk tidskrift 76, 1956.. Усе спробы Інгегерд выступіць у якасці пасярэдніка паміж каралём і яе сям’ёй і прымірыць іх не ўвянчаліся поспехам. Сверкер і Эрык сустрэліся ў бітве пад Ленай у 1208 годзе, падчас якой яе брат ярл Пуга загінуў у сутыкненні на баку Эрыка, магчыма, разам са сваім дзядзькам Магнусам Мінелшэльдам. Эрык атрымаў перамогу і заўладарыў у Швецыі. У 1210 годзе яе муж распачаў спробу вярнуць трон, але быў забіты ў бітве пры Гестылрэне. Ярл Фольке, верагодна, быў яшчэ адным з яе братоў, быў забіты, змагаючыся на баку ЭрыкаA. M. Strinnholm, Svenska folkets historia, Vol. IV. Stockholm: Hörbergska Boktryckeriet, 1852, p. 235-8..
Пасля бітвы пры Гестылрэне Пазнейшыя гады жыцця Інгегерд невядомыя, роўна як і год яе смерці. У 1216 годзе яе сын Юхан стаў каралём, аднак хронікі нічога не згадваюць пра яго маці ў сувязі з гэтай падзеяй. Гісторыкі мяркуюць, што яна правяла рэшту жыцця са сваім братам Магнусам ў Сконэ або ў якой-небудзь іншай частцы Даніі. Была выказана здагадка, што яна, магчыма, памерла каля 1230 годаÅke Ohlmarks, Alla Sveriges drottningar. Stockholm: Gebers, 1973, p. 56..
Адсутнасць храналагічнай дакладнасці ў гістарычных крыніцах з’яўляецца прычынай альтэрнатыўнага тлумачэння парадку жонак СверкераHans Gillingstam, «Ingegerd», Svenskt biografiskt lexikon, https://sok.riksarkivet.se/Sbl/Presentation.aspx?id=11953 . Можна меркаваць, што Інгегерд, магчыма, была першай яго жонкай у канцы XII і пачатку XIII стагоддзя, і ўжо пасля яе смерці Сверкер ажаніўся з Бенедыктай Эбесдотэр з Хвідэ, чый бацька Эбе Сунесен, брат арцыбіскупа Лунда Андрэаса Сунесена, падтрымаў Сверкера ў правальнай для яго бітве пад ЛенайH. Toll, «Konung Sverker den andres drottningar», Fornvännen, 1920..
Дзеці
Юхан I, (1201?―1222), кароль Швецыі ў 1216―1222 гады.
Продкі
Літаратура
Agneta Conradi Mattsson: Riseberga kloster, Birger Brosa & Filipssönerna. Vetenskapliga skrifter utgivna av Örebro läns museum 2, 1998, Dick Harrison: Jarlens sekel — En berättelse om 1200-talets Sverige. Ordfront, Stockholm, 2002, Åke Ohlmarks: Alla Sveriges drottningar. Stockholm: Gebers, 1973.
Катэгорыя:Фолькунгі Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XIII стагоддзя Катэгорыя:Жанчыны XIII стагоддзя