Абрахам Блумарт (; , Гарынхем, Галандыя — , Утрэхт) — нідэрландскі жывапісец.
Біяграфія Бацька Абрахама Блумарта — скульптар і архітэктар Карнеліс Блумарт (нідэрл. Cornelis Bloemaert I) у якога яшчэ ў дзяцінстве Абрахам Блумарт вучыўся жывапісу, затым працягнуў удасканальваць майстэрства ва Утрэхце і Парыжы, а ў 1597 годзе стаў грамадзянінам Амстэрдама. Блумарт аказаў вялікі ўплыў на развіццё галандскага жывапісу. Сярод яго шматлікіх вучняў — Ян Бот з братам Андрысам, Якаб Герытс Кёйп, яго сын Альберт Кёйп, Ян Баптыст Венікс і Нікалаус Кнюпфер.
Аб’яднаўшы ў сваёй творчасці традыцыі галандскай і фламандскай жывапісных школ, ён пісаў палотны на гістарычныя тэмы, партрэты, жанравыя сцэны і пейзажы. Шматлікія афорты і ксілаграфіі, створаныя па матывах яго работ, адлюстроўваюць мастацкія памкненні мастака. Манера працы мастака з колерам нагадвае творчасць маньерыстаў XVI стагоддзя.
Большасць захаваных палотнаў Блумарта захоўваецца ў Музеі прыгожага мастацтва Сан-Францыска, а таксама ў карцінных галерэях Берліна і Луўры.
Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў