Соф’я Іванаўна Яблонская (, Германаў, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі — , Францыя) — украінская і французская пісьменніца, журналістка, падарожніца, фатографка.

Біяграфія Нарадзілася 15 мая 1907 года ў в. Германаў (цяпер — в. Тарасіўка ў Львоўскай вобласці Украіны) у сям’і святара і лекара Івана Яблонскага і яго жонкі Мадэсты.

Ранняе дзяцінства Соф’і прайшло ў вёсцы з бацькам і няняй Юстынай. Гэты перыяд свайго жыцця яна падрабязна апісала ў кнізе «Кніга пра бацьку» (выйшла пасмяротна ў 1977 годзе).

У пачатку Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе бацька Сафіі вывез сям’ю ў Расію, бо быў перакананым масквафілам. У Таганрогу Соф'я наведвала гімназію. У 1921 годзе сям'я Яблонскіх вярнулася да роднага краю. Сафія вучылася ў настаўніцкай гімназіі, драматычнай студыі, скончыла гандлёвую школу ў Львове. Ёй праракалі паспяховую акцёрскую кар’еру, але яна кінула ўсё і адправілася 1927 годзе Парыж асвойваць тэхніку здымкі дакументальнага кіно. У Парыжы яна пасябравала з украінскім пісьменнікам, падарожнікам і дыпламатам Сцяпанам Лявінскім, які захапляўся ўсходняй культурай. Знаходзячыся ў багемным асяроддзі французскіх мастакоў, яна зацікавілася ідэямі падарожжаў па экзатычных краінах.

З Францыі падарожнічала спачатку ў Марока, а затым праз Порт-Саід, Джыбуці, Цэйлон у французскі Індакітай, наведала Лаос, Камбоджу, правінцыю Юньнань (Кітай), Сіям, Малайскі архіпелаг, Яву і Балі, Таіці, Аўстралію і Новую Зеландыю, Паўночную Амерыку (ЗША і Канаду).

Свае рэпартажы з падарожжаў публікавала ў часопісах «Жіноча доля», «Нова хата», «Ми і світ», «Назустріч», «Діло», «Нові шляхи».

Пятнаццаць гадоў пражыла ў Кітаі, дзе пазнаёмілася з французам Жанам Удэнам і выйшла за яго замуж. У 1950 годзе яны вярнуліся ў Еўропу і пасяліліся ў Парыжы.

Пасля смерці мужа пасялілася на востраў Нуармуцье, каля атлантычнага ўзбярэжжа Францыі. Зноў вярнулася да літаратурнай творчасці — напісала аповесць-успамін «Розмова з бацькам», у якой закранула сваё дзяцінства і ўсё роднае.

Загінула 4 лютага 1971 года ў аўтамабільнай катастрофе ў Францыі.

Творчасць Аўтарка зборніка эпічных твораў: «Зачараванне ад Марока» (1932), «З краіны рысу і опію» (1936), «Далёкія гарызонты» (у 2 частках, 1936 і 1939), зборніка нарысаў і апавяданняў «Дзве вагі — дзве меры» (1972, пасмяротна), кнігі ўспамінаў «Кніга пра бацьк». З майго дзяцінства" (1977, Эдмантан, пасмяротна).

Ва ўсе выданні змяшчала ўласныя фотаздымкі, якія ўдала ілюстравалі побыт і культуру экзатычных краін і народаў.

Выбраныя выданні Яблонська С. Чар Марока. Львів, 1932 Яблонська С. Далекі обрії. Львів, 1939. 169 с. Яблонська С. Дві ваги — дві міри. Оповідання та нариси. Париж, 1972. 105 с. Яблонська С. Книга про батька: З мого дитинства. Едмонтон — Париж: Слово, б. р. 237 с.

Пасмяротныя выданні Софія Яблонська. Книга про батька. Богуславкнига, 2015. 272 с. Софія Яблонська. Чар Марока. З країни рижу та опію. Далекі обрії: Подорожні нариси/ Упоряд., передм. і літ. редакція Василя Ґабора. Львів: ЛА «Піраміда», 2015. 372 с. Софія Яблонська. Фото / Sophia Yablonska. Photos. Бібліотека українського мистецтва, Видавець Олександр Савчук, Київ-Харків, 2017. 128 сторінок, 107 ілюстрацій Софія Яблонська. Далекі обрії. Київ: «Родовід», 2018. 336 с. (Артбук) Софія Яблонська. З країни рижу та опію. Київ: «Родовід», 2018. 240 с. (Артбук) Софія Яблонська. Чар Марока. Київ: «Родовід», 2018. 192 с. (Артбук) Софія Яблонська. Листи з Парижа. Листи з Китаю. Львів: «Піраміда», 2018. 368 с.

Творы на французскай мове L’Année ensorcelée, Les Horizons lointains (1972). Le charme du Maroc (1973). Mon enfance en Ukraine (1981). Au pays du riz et de l’opium (1986).

Літаратура Калитовська М. Софія Яблонська: подорожник і людина // Сучасність. — 1971. — № 5. — С. 51—59. Клиновий Ю. Софія Яблонська — її найкращий твір // Сучасність. — 1977. — № 6. — С. 20—27. Передерій В. Світ Софії Яблонської // Дзвін. — 1998. — № 8/9.— С. 98—105. Погребенник Ф. Софія Яблонська: «Чар Марокко» та інші перлини // Всесвіт. — 1990. — № 3.— С. 151. Поліщук Я. Далекі обрії Софії Яблонської // Всесвіт. — 2006. — № 11—12. — С. 187—192. Поліщук Я. Навколосвітня мандрівка Софії Яблонської // Український журнал (Прага). — 2007. — № 3. — С. 6—7. Штуль К. З життя українців у світі. Замітка // Сучасність. — 1974. — № 7/8. — С. 254. Українська діаспора: літературні постаті, твори, біобібліографічні відомості / Упорядк. В. А. Просалової. — Донецьк: Східний видавничий дім, 2012. — 516 с.

Спасылкі Історія галичанки, яка побачила весь світ, або дивовижні обрії Софії Яблонської Как попасть в гарем и не распугать китайцев, если вы оператор 30-х: Фотокнига Софии Яблонской

Катэгорыя:Падарожнікі Катэгорыя:Пісьменніцы Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі Украіны Катэгорыя:Журналісты Украіны