Карл Радніцкі (, ,  — , ) — аўстрыйскі медальер і разьбяр манетных штэмпеляў.

Сын прыдворнага гравёра Ёзэфа Радніцкага. З 1837 года — практыкант, а з 1849 года — гравёр Галоўнага манетнага ўпраўлення ў Вене. З 1853 года — прафесар Акадэміі прыкладнога мастацтва ў Вене.

Вырабіў шэраг штэмпеляў аўстрыйскіх манет, у тым ліку, напрыклад, памятнай манеты вартасцю 2 талеры 1857 года з нагоды заканчэння будаўніцтва аўстрыйскай Паўднёвай чыгункі (падпісаны — «CR»).

Стварыў значную колькасць медалёў: партрэтных, з нагоды розных падзей, узнагародных, у тым ліку медалі з партрэтамі: шведскай спявачкі Ені Лінд (1847, 1850), нямецкага каталіцкага мысляра Ёзэфа Гёрэса (1848), аўстрыйскага нумізмата і археолага Ёзэфа фон Арнета (1851), нямецкага натураліста Карла Фрыдрыха фон Марцыуса, кампазітараў Ферэнца Ліста (1873), Рыхарда Вагнера (1876) і Франца Шуберта (1878).

Свае працы падпісваў: «C.R.», «C.R.F.», «C. RADNITCKY F.».

Літаратура

Radnitzky, Karl, Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich. 24. Theil. Wien: Kaiserlich-königliche Hof- und Staatsdruckerei, 1872, s. 205 Radnitzky Karl, Österreichisches Biographisches Lexikon 1815—1950. Band 8, Wien: Verlag der Österreichischen Akademie der Wissenschaften, 1983, S. 380 — ISBN 3-7001-0187-2

Катэгорыя:Медальеры Аўстрыі Катэгорыя:Манетная справа Катэгорыя:Гравёры