Універсітэт імя Херыёта і Вата () — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Эдынбург у Шатландыі. Названы ў гонар ювеліра і філантропа Джорджа Херыёта і інжынера-вынаходніка Джэймса Вата.
Агульная характарыстыка Ён быў заснаваны ў 1821 годзе як Эдынбургская школа мастацтваў, першы ў свеце інстытут механікі, а затым атрымаў статус універсітэта каралеўскай граматай у 1966 годзе. Гэта восьмая старэйшая ўстанова вышэйшай адукацыі ў Вялікабрытаніі. Універсітэт вядомы сваёй накіраванасцю на навуку і тэхніку, гэта адзін з 39 "старых" універсітэтаў у Вялікабрытаніі, які ўваходзіць у другі кластар элітных універсітэтаў пасля Оксфарда і Кембрыджа.
Структура Школа энергетыкі, геанавук, інфраструктуры і грамадства Школа інжынерных і фізічных навук Школа сацыяльных навук Школа матэматычных і камп'ютарных навук Школа тэкстылю і дызайну Бізнес-школа Інстытут урбаністыкі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Эдынбург