Паўднёва-Уэльскі ўніверсітэт () — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Кардыф.
Агульная характарыстыка Універсітэт мае кампусы ў Кардыфе, Ньюпарце і Понтыпрыдзе. Ён быў утвораны 11 красавіка 2013 года ў выніку зліцця Гламарганскага ўніверсітэта і Уэльскага ўніверсітэта. Універсітэт з'яўляецца другім па колькасці студэнтаў у Уэльсе і прапануе каля 200 курсаў для студэнтаў і аспірантаў. Універсітэт мае тры асноўныя факультэты ў сваіх кампусах у Паўднёвым Уэльсе.
Структура Факультэт вылічальнай тэхнікі, інжынерыі і (дакладных) навук Факультэт крэатыўных індустрый Факультэт навук аб жыцці і адукацыі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кардыф