Джавані Бакаці (; каля 1420,  — 1487) — італьянскі мастак, таксама вядомы пад імёнамі Бакаціс, або Баката да Камерына.

Разам з Джавані Анджэла д’Антоніа працаваў у 1443 годзе ў Фларэнцыі ў ў майстэрні Фра Філіпа Ліпі. Працаваў ва Умбрыі. Прыняў грамадзянства Перуджы ў 1445 годзе. У 1467 годзе па заказе Федэрыга III Монтэфельтра выконваў фрэскавы роспіс новага герцагскага палаца ва Урбіна.

У ранняй творчасці адчуваецца ўплыў Ліпі, Фра Анджэліка, Учэла. Пазней — Даменіка дзі Бартола.

Апошні раз згадваецца ў дакументах у 1480 годзе.

Катэгорыя:Мастакі Італіі XV стагоддзя