Уорыкскі ўніверсітэт () — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ковентры.
Агульная характарыстыка Універсітэт заснаваны ў 1965 годзе ў межах дзяржаўнай ініцыятывы па пашырэнні вышэйшай адукацыі. Вучэбная щстанова у асноўным базуецца ў кампусе плошчай 290 гектараў (720 акраў) на ўскраіне Ковентры з кампусам-спадарожнікам у Уэлсбарне. Ён арганізаваны ў тры факультэты — мастацтваў, навукі і медыцыны і сацыяльных навук — у складзе якіх ёсць 32 дэпартаменты. Станам на 2019 год тут навучаецца каля 26 тысяч студэнтаў дзённай формы навучання і ёсць 2,5 тысячы выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў. У 2020/2021 годзе кансалідаваны прыбытак вучэльні склаў 703,7 мільёна фунтаў стэрлінгаў, з якіх 139,8 мільёна фунтаў стэрлінгаў прыпадалі на даследчыя гранты і кантракты.
Універсітэт у сярэднім адбірае 5 000 студэнтаў з 38 000 прэтэндэнтаў (7,7 кандыдата на месца). Універсітэт вядзе шырокую камерцыйную дзейнасць, у тым ліку мае навуковы парк прамысловую групу.
Сярод выпускнікоў і супрацоўнікаў ёсць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, а таксама члены Брытанскай акадэміі, Каралеўскага таварыства літаратуры, Каралеўскай акадэміі інжынерыі і Каралеўскага таварыства. Сярод выпускнікоў таксама кіраўнікі дзяржаў, чыноўнікі, кіраўнікі міжурадавых арганізацый і цяперашні галоўны эканаміст Банка Англіі.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Ковентры