Карлавы Вары (, ) — горад у Заходняй Чэхіі, сталіца Карлаварскага краю. Размешчаны на месцы зліцця рэк Огржэ і Цеплы.
Найвялікшы курортны горад Чэхіі, дзе месціцца мноства санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў.
Паводле дадзеных 2010 года ў горадзе пражывае чалавек (18-е месца ў краіне). Плошча горада — 59,10 км².
Гісторыя
Ужо ў XIV стагоддзі мясцовыя лячэбныя крыніцы былі шырокавядомы. У 1370 годзе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл IV Люксембургскі надаў багемскаму мястэчку Вары статус каралеўскага горада, які перайменавалі ў гонар імператара. Да 1522 года адносяцца першыя пісьмовыя згадкі пра мясцовыя крыніцы. У 1582 годзе горад перажыў навадненне, у 1604 годзе — згарэў, а потым пацярпеў у гады Трыццацігадовай вайны. У 1707 годзе імператар Іосіф I пацвердзіў прывілеі Вольнага каралеўскага горада. У 1711 годзе Карлавы Вары наведаў расійскі цар Пётр I. У сярэдзіне XIX стагоддзя лячэбныя ўласцівасці карлаварскіх крыніц набываюць сусветную вядомасць, што спрыяла росквіту курорта: калі ў 1756 годзе ў горад прыехалі на лячэнне ўсяго 134 сям’і, то ў канцы XIX стагоддзя гасцей курорта было ўжо каля штогод, а ў 1911 годзе — амаль . З 1989 года, пасля падзення камуністычнага рэжыму, Карлавы Вары зноў сталі папулярным сусветнавядомым курортам.
Цікавыя факты У Карлавых Варах робяць знакаміты лікёр «Бехераўка».
Спасылкі Карлаварская рэгіянальны тэлеканал КТВ http://www.karlovy-vary.cz/
Катэгорыя:Курорты Чэхіі Катэгорыя:Гарады Карлаварскага края