Марта Дацкая (; 1277, Данія — 2 сакавіка 1341 ці 3 кастрычніка 1341, Зеландыя) — каралева-кансорт Швецыі як жонка Біргера Магнусана. Ад нараджэння яе звалі Маргарыта (Маргрэтэ) Эрыксдотэр, але ў Швецыі яна была вядомая як Марта; у гісторыі яна засталася пад імем Марта Дацкая. Яна мела значны ўплыў на палітыку і была важнай дзеючай асобай у канфлікце Біргера са сваімі братамі.

Біяграфія Марта была дачкой караля Даніі Эрыка V і Агнесы Брандэнбургскай. Яе бацька быў забіты ў 1286 годзе, а маці, якая стала рэгентам, уступіла ў паўторны шлюб у 1293 годзе. Марта выйшла замуж за спадчынніка трона Швецыі Біргера у 1298 годзеMärta, urn:sbl:8651, Svenskt biografiskt lexikon (art av Hans Gillingstam), hämtad 2016-09-06.. За два гады да гэтага яе брат, кароль Эрык VI, ажаніўся з сястрой яе мужа, прынцэсай Інгеборгай Шведскай. Шлюб быў арганізаваны калі яна была яшчэ дзіцем; неабходны дазвол ад таты быў атрыманы ў 1284 годзе. Яна ў асноўным выхоўвалася пры каралеўскім двары Швецыі сваёй будучай свякрухай, каралевай-удавой Хельвіг Гальштэйнскай. Як мінімум з 1295 года яна пражывала ў Швецыі пастаянна.

Каралева 25 лістапада 1298 года яна пажаніліся на пышнай цырымоніі. Марта і Біргер выраслі разам, і іх шлюб апісваецца як шчаслівыChrister Öhman (Swedish): Helgon, bönder och krigare. Berättelser ur den svenska historien (Saints, farmers and warriors. Stories from the history of Sweden). Яна мела вялікі ўплыў на мужа і дзяржаўныя справы. У 1299 годзе яна нарадзіла сына, які быў абвешчаны спадчыннікам пасаду ў 1304 годзе. Марта была каранаваная ў 1302 годзе, аднак ужо ў 1306 годзе браты караля адабралі сапраўдную ўладу ў мужа і жонкі. Марта адправіла свайго сына і спадчынніка да брата і нявестцы, сястры яе мужа, каралю і каралеве Даніі.

У шведскай «Хроніцы Эрыка» Марта апісваецца як крыважэрная каралева. Падчас другога канфлікту мужа з яго братамі-герцагамі, каралеўская пара запрасіла іх на вялікія святы ў Нючэпінге, падчас якіх герцагі былі схопленыChrister Öhman: Helgon, bönder och krigare. Berättelser ur den svenska historien [Saints, peasants and warriors. Stories from the Swedish history], 1994, заключаны і замараны голадам. Марта, заяўляла, што любіць іх як родных, аднак на свяце выглядала як ніколі шчаслівай, пры гэтым ведаючы, што ім прыгатавана. Яе весялосць была ўспрынятая як радасць ад маючай адбыцца помсты герцагам. Мяркуецца, што каралева Марта прыдумала гэты план разам з міністрам Іаганам Брунковым.

Выгнаньне У 1318 годзе яе муж быў скінуты, а Нючэпінгскі замак захоплены. Марта бегла да свайго брата ў Данію, дзе правяла большую частку астатняга жыцця. Неўзабаве да яе далучыўся яе муж. Яна аўдавела ў 1321 годзе, перажыла смерць брата ў 1319 годзе і забойства сына ў 1320 годзе. У 1326—1329 гадах у Германіі яна вяла перамовы аб шлюбе сваіх дачок. Апошнія гады жыцця Марта правяла манашкай у манастыры Святога Пятра ў Нестведзе. Яна была пахавана ў царкве Святога Бента ў Рынгстэдзе.

Дзеці

Магнус Біргерсан (1300—1320), пакараны ў Швецыі Эрык Біргерсан (пам. 1319), архідыякан ва Упсале, памёр у выгнанні Агнеса Біргерсдотэр (пам. пасля 1344), манашка ў манастыры Слангерупа ў Даніі Катарына Біргерсдотэр (пам. пасля 1320)

Продкі

Літаратура

Svensk Uppslagsbok, 1947 års utgåva. [Swedish dictionary, 1947 edition] 1947 (Swedish) Wilhelmina stålberg (Swedish): Anteqningar om svenska qvinnor [Notes on Swedish women] Dick Harrison (Swedish): Jarlens sekel [The century of the jarl] Christer Öhman: Helgon, bönder och krigare. Berättelser ur den svenska historien [Saints, peasants and warriors. Stories from the Swedish history], 1994

Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XIV стагоддзя Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XIII стагоддзя Катэгорыя:Эстрыдсены