Лестэрскі ўніверсітэт () — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лестэр.

Агульная характарыстыка Галоўны кампус знаходзіцца на поўдзень ад цэнтра горада, побач з паркам Вікторыя. Папярэднік універсітэта, Лестэрскі ўніверсітэцкі каледж, атрымаў статус універсітэта ў 1957 годзе.

У 2019/2020 навучальным годзе даход універсітэта склаў 323,1 мільёна фунтаў стэрлінгаў, з якіх 57 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў прыпадалі на даследчыя гранты.

Універсітэт атрымаў увагу СМІ за вынаходніцтва генетычнай дактыласкапіі, а таксама за ўклад у выяўленне і ідэнтыфікацыю парэшткаў караля Рычарда III.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лестэр