«Чорны вугаль, тонкі лёд» () — мастацкі фільм 2014 года рэжысёра .

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 21-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Сюжэт 1999 год. У маленькім мястэчку на поўначы Кітая адбываецца серыя жорсткіх забойстваў, а ў выніку спробы арышту падазраванага гіне паліцэйскі; яго напарнік паранены. Афіцэр Чжан, які застаўся жывым, пакідае службу і ідзе працаваць ахоўнікам на завод. Але праз пяць гадоў адбываецца ланцужок падобных забойстваў — і Чжан вырашае правесці ўласнае расследаванне.

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 28 кінаўзнагародамі і яшчэ 46 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Кітая 2014 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 2014 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2014 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы Кітая Катэгорыя:Фільмы-трылеры Кітая Катэгорыя:Фільмы на кітайскай мове Катэгорыя:Фільмы Дзяо Інаня Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь»