Аньёла Бранзіна (Bronzino, сапраўднае імя Аньёла ды Казіма ды Марыяна — Agnolo di Cosimo di Mariano; 17 лістапада 1503, , Таскана — 23 лістапада 1572, ) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік маньерызму.
Нарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1503 годзе. Быў сынам мясніка. Спачатку вучыўся ў Рафаэліна дэль Гарба, а пасля ў Панторма. Прыняў відавочны ўдзел у дзейнасці Акадэміі мастацтваў, адным з заснавальнікаў якой ён быў у 1563 годзе. Большую частку свайго жыцця правёў у Фларэнцыі, дзе і памёр у 1572 годзе.
Бранзіна пісаў фрэскі, алтарныя карціны, рэлігійныя, алегарычныя карціны і карціны на міфалагічныя тэмы. Аднак сапраўдную славу мастаку прынеслі найперш партрэты. Бранзіна быў высокаадукаваным і начытаным чалавекам і добра ведаў працы такіх вялікіх суайчыннікаў-гуманістаў, як Дантэ і Петрарка. Ён пісаў вершы і быў членам фларэнтыйскай акадэміі.
Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі маньерызму Катэгорыя:Мастакі XVI стагоддзя Катэгорыя:Прыдворныя мастакі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Рэнесансу