Менка, Мена, Мень — колішняя рака, цяпер ручай у Беларусі, правы прыток Пцічы (басейн Дняпра). Менавіта Менка, як мяркуецца, дала назву гораду Мінску (Менску).
Назва Ад 1920-х гадоў большасць даследчыкаў пагаджаецца, што назва Менск утвораная ад ракі Менкі (памяншальная форма ад «Мена»), на якой ён быў першапачаткова, перш чым быў перанесены на Нямігу, на яго цяперашняе месца С. 14..
З увагі на семантычную замглёнасць для сённяшняга вуха назвы рэчкі Мена (Менка), у розныя часы прапаноўвалі розныя вытлумачэнні.
Польскі тапаніміст С. Роспанд тлумачыў назву ад індаеўрапейскага *moi-n- /*mei-n- : *min- *mei- са значэннем «праходзіць міма, ісці» (адсюль блр. мінаць). Расійскі лінгвіст Ул. Неразнак, не адпрэчваючы гэтай версіі, дадаў, што магчыма тлумачыць і ад індаеўрапейскага *men- «малы» (адсюль беларускае менш, а таксама літоўскае menkas «дробны», лацінскае minus «меней»)Жучкевіч В. Адкуль імя твае, сталіца // Беларусь № 4, 1967. — С. 22.Роспонд С. Структура и стратиграфия древнерусских топонимов // Восточнославянская ономастика. — М.: Наука, 1972. — С. 22.Нерознак В. П. Названия древнерусских городов / Под. ред. Д. С. Лихачева. — М.: Наука, 1983. — С. 118.. Беларускі савецкі тапаніміст В. Жучкевіч тлумачыў ад слова мень, менёк «(рыба) мянтуз»Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн., 1974. — С. 232—233.; існуе і малаверагоднае вытлумачэнне ад дзеяслова «мяняць»Кузняцоў М. Таямніца далёкіх вякоў // Караткевіч У. Зямля пад белымі крыламі / Збор твораў: У 8 т. Т. 8. Кн. 1. П’есы. Нарыс. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. С. 385—570. .
Літоўскі мовазнавец К. Буга параўноўваў назву Мены (Менкі) з польскім гідронімам Mień (Мень), з бярэзінскім гідронімам Мена (Мяна). Ён жа першым звярнуў увагу на перагук гідронімаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі і, з іншага боку, на поўначы сучаснай Украіны (Мена, Няміга, Ілья, Рось, Сноў, Сула, Свіцязь і інш.), адкуль выводзіў выснову, што гэтыя назвы прынесеныя з поўдня, а прынесці іх мелі славяне з-за Прыпяці "з прарадзімы" на тэрыторыю, якую ён называў балтыйскай. Але семантыкі назвы Мена (Менка) К. Буга не кранаўся.K. Būga. Rinktiniai raštai. III. Vilnius, 1961. P. 883-884.
У сваю чаргу, згаданыя гідронімы Мень, Мена, а таксама Менка на Павоччы, нямецкі гідраніміст Г. Крае звязваў са стараеўрапейскай гідранімічнай асновай *main-, якая звязаная з латышскім maiņa «балота», далей з літоўскім maiva «балота, твань»H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 98., ад індаеўрапейскага кораня *mei- са значэннем размякчэння, падрабненняJ. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 710—712.. Балцкія, літоўскія гідронімы гэтага паходжання — Mainia, Minia (Майня, Міня), з той жа «балаціннай» семантыкайA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 201, 217..
У гісторыі Цяпер Менка амаль перасохла, а ў дакументах XVI ст. адзначаецца яшчэ як рака.
За 2 км ад вусця Менкі, пры ўпадзенні ў яе ручая Дуная, знаходзіцца гарадзішча (гл. Строчыцкае гарадзішча) і рэшткі некалькіх вялікіх селішчаў вакол яго. На думку археолагаў, у IX—X ст. тут знаходзіўся Менск, перанесены ў XI ст. на цяперашняе месцаБабкова В. У. Менска (Мена, Мень) // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — С. 21..
Літаратура Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1
Катэгорыя:Гісторыя Мінска Катэгорыя:Рэкі Мінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Пцічы