Prunus pensylvanica — від роду Сліва сямейства Ружавых. Радзіма — Паўночная Амерыка.

Батанічнае апісанне

Невялікае ліставое дрэва вышынёй ад 1 да 6 метраў, часам вырастае да 12 метраў.

Цвіце ў канцы мая, кветкі белыя, сабраны ў суквецце, практычна не маюць паху.

У жніўні спеюць невялікія чырвоныя ядомыя плады. Смак у іх кісла-салодкі ці кіслы.

Вырошчванне ў культуры Святлалюбная, непатрабавальная да глебы, зімаўстойлівая расліна.

Катэгорыя:Слівавыя Катэгорыя:Пладовыя дрэвы