Ма́рцін Мак-До́нах (, /mək-DUN-ə/) — брытана-ірландскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і драматург. Аўтар дзевяці п’ес і пастаноўшчык трох поўнаметражных кінастужак — «У Бругэ» (2008), «Сем псіхапатаў» (2012) і «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» (2017). Лаўрэат прэміі «Оскар» у намінацыі «Найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм» («Шасцізараднік»).
Біяграфія Марцін Мак-Донах нарадзіўся ў 1970 годзе ў раёне Камбервэл () у Лондане ў ірландскай сям’і. Яго бацькі — будаўнік і прыбіральніца — з’ехалі ў Голуэй, адкуль быў родам бацька, а Марцін і яго брат Джон () засталіся ў Лондане, дзе па дасягненні шаснаццаці гадоў пачалі атрымліваць дапамогу па беспрацоўі.
Джон спрабаваў стаць пісьменнікам. Першыя два дзясяткі радыёп’ес і сцэнарыяў, напісаных ім, не былі прыняты рэдакцыямі. Але ў 1997 годзе прыйшоў поспех: п’еса «Каралева прыгажосці з Лінена», напісаная летась за восем дзён, была пастаўлена на Брадвеі і, апроч вядомасці, прынесла аўтару тэатральныя прэміі «Evening Standard» і «Тоні».
Адзіны ў свеце Міжнародны фестываль Марціна Мак-Донаха праводзіцца з 2014 года ў Пермі (Расія) тэатрам «Каля Моста» (мастацкі кіраўнік Сяргей Фядотаў)У Пермі пройдзе IV Міжнародны фестываль Марціна Мак-Донаха // Сайт губернатара і ўрады Пермскага края. 17 верасня 2020..
Асабістае жыццё З 2018 года ў адносінах з актрысай Фібі Уолер-Брыдж.
Творчасць
П’есы Калека з вострава Інішман / The Cripple of Inishmaan (1996) Каралева прыгажосці (Прыгажуня з Лінена) / The Beauty Queen of Leenane (1996) Чэрап з Канэмары / A Skull in Connemara (1997) Сіратлівы захад / The Lonesome West (1997) Лейтэнант з вострава Інішмор / The Lieutenant of Inismore (2001) Чалавек-падушка / The Pillowman (2003) Аднарукі са Спокана / A Behanding in Spokane (2010) Каты (Вешальнікі) / Hangmen (2015) Вельмі-вельмі-вельмі цёмная матэрыя / A Very Very Very Dark Matter (2018)
Фільмаграфія
Рэжысёр 2004 — «Шасцізараднік» / Six Shooter (прэмія «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм») 2008 — «У Бругэ» / In Bruges 2012 — «Сем псіхапатаў» / Seven Psychopaths 2017 — «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» / Three Billboards Outside Ebbing, Missouri 2022 — «Баншы Інішыра» / The Banshees Of Inisheer
Сцэнарыст 2004 — «Шасцізараднік» / Six Shooter 2008 — «У Бругэ» / In Bruges 2012 — «Сем псіхапатаў» / Seven Psychopaths 2017 — «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» / Three Billboards Outside Ebbing, Missouri 2022 — «Баншы Інішыра» / The Banshees Of Inisheer
Прадзюсар 2011 — «Аднойчы ў Ірландыі» / The Guard (выканаўчы прадзюсар) 2012 — «Сем псіхапатаў» / Seven Psychopaths 2017 — «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» / Three Billboards Outside Ebbing, Missouri
Узнагароды і намінацыі Прэмія Год Фільм Катэгорыя Вынік«Оскар»2006«Шасцізараднік»Найлепшы кароткаметражны фільм2009«У Бругэ»Найлепшы арыгінальны сцэнарый2018«Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры»Найлепшы фільмНайлепшы арыгінальны сцэнарый«Залаты глобус»2018«Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры»Найлепшы рэжысёрНайлепшы сцэнарыйBAFTA2005«Шасцізараднік»Найлепшы кароткаметражны фільм2009«У Бругэ»Найлепшы брытанскі фільмНайлепшы арыгінальны сцэнарый2013«Сем псіхапатаў»Найлепшы брытанскі фільм2018«Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры»Найлепшы фільмНайлепшы брытанскі фільмНайлепшы рэжысёрНайлепшы арыгінальны сцэнарый«Выбар крытыкаў»2018«Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры»Найлепшы рэжысёрНайлепшы арыгінальны сцэнарый«Незалежны дух»2013«Сем псіхапатаў»Найлепшы сцэнарый2018«Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры»Найлепшы сцэнарый«Спадарожнік»2018«Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры»Найлепшы арыгінальны сцэнарый«Сатурн»2013«Сем псіхапатаў»Найлепшы сцэнарый«Сезар»2019«Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры»Найлепшы замежны фільм«Давід дзі Данатэла»2019«Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры»Найлепшы замежны фільмВенецыянскі кінафестываль2017«Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры»Залаты леўЗалатая Азела за найлепшы сцэнарыйПрэмія Гільдыі рэжысёраў ЗША2018«Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры»Найлепшы рэжысёрПрэмія Гільдыі прадзюсараў ЗША2018«Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры»Найлепшы фільм
Зноскі
Катэгорыя:Драматургі Ірландыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар»