Чарнаба́іўка () — вёска ў Білазэрскім раёне Херсонскай вобласці Украіны. На ўскраіне знаходзіцца Міжнародны аэрапорт Херсон.
Геаграфія Чарнабаіўка размешчана на поўдні Украіны ў межах стэпавай зоны на Прычарнаморскай нізіне Усходне-Еўрапейскай раўніны. Населены пункт знаходзіцца за 8,3 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра, за 10 км ад абласнога цэнтра. На паўночнай ускраіне вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Чарнабаіўка на лініі Херсон — Мікалаеў. Праз Чарнабаіўку праходзіць аўтадарога Растоў-на-Доне — Адэса.
Гісторыя Размешчана на трасе Херсон — Мікалаеў. Паўстала ў выніку зліцця двух населеных пунктаў: Чарнабаіўскіх і Гусакоўскіх хутароў, якія размяшчаліся з процілеглых бакоў гэтай трасы. Непасрэдна мяжуе з абласным цэнтрам — Херсонам, з’яўляючыся, у некаторым родзе, яго прадмесцем. Адна з найбуйнейшых па колькасці вёсак ва Украіне, якая перавышае па гэтым паказчыку і па плошчы шмат гарадоў і пасёлкаў. Насельніцтва па перапісу 2001 года складала 9275 чалавек.
У ходзе ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе акупанты выкарыстоўвалі аэрадром блізу Чарнабаіўкі як камандны пункт і месца збору самалётаў і верталётаў. З 27 лютага ён дзясяткі разоў станавіўся цэллю для ўкраінскіх ваенных. Пасля вызвалення ў лістападзе правабярэжжа Херсонскай вобласці Чарнабаіўка вярнулася пад кантроль украінскіх сіл.
Мясцовы савет 75024, Херсонская вобл., Білазэрскі р-н, в. Чарнабаіўка, вул. Кастрычніцая 44.
Насельніцтва Станам на 2011 год у Чарнабаіўцы пражывала 9275 чалавек. Роднымі мовамі назвалі: МоваКолькасць чалавекПрацэнтУкраінская850591,70 %Руская6807,33 %Беларуская350,38 %Малдаўская210,23 %Армянская70,08 %Цыганская50,05 %Польская20,02 %Балгарская10,01 %Іншыя190,20 %
Помнікі НазваДата ўсталяванняКароткія звесткіВыяваБрацкія магілы воінаў Савецкай Арміі1954 годАсноўныя памеры: вышыня — 4,20 мМагіла Героя Сацыялістычнай Працы А. І. Данніка1979 годАсноўныя памеры: вышыня — 2,45 мПамятны знак у гонар 40-годдзя Перамогі (МіГ-19)1985 годАсноўныя памеры: вышыня — 12 мПомнік Ю. А. Гагарыну1976 годАсноўныя памеры: вышыня — 3,80 мПомнік Т. Р. Шаўчэнку9 сакавіка 2014 годаАсноўныя памеры: вышыня — 2,8 мПомнік У. І. Леніну1987 годАсноўныя памеры: вышыня — 9,42 м
Вядомыя ўраджэнцы Аляксей Іларыёнавіч Кірычэнка (1908—1975) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Віктар Сяргеевіч Зорын — майстар спорту Украіны па вольнай барацьбе, майстар спорту СССР па вольнай барацьбе. Дзмітрый Канстанцінавіч Маторны (2 лістапада 1927 — 30 ліпеня 2018) — савецкі і ўкраінскі наватар сельскагаспадарчай вытворчасці, старшыня калгаса імя Кірава Білазэрскага раёна Херсонскай вобласці. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1966, 1986). Герой Украіны (2002).
Крыніцы
Спасылкі Чарнабаіўка на сайце Вярхоўнай Рады Украіны
Катэгорыя:Населеныя пункты Херсонскай вобласці