Ірына Дзянісаўна Дзідзічэнка (, ) — савецкая і беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка БССР (1964).
Біяграфія У 1955 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. Вучылася ў класе .Партер. — 2011. — № 7. — С. 35 — 39.
Працавала ў тэатрах оперы і балета і Новасібірска. У 1959—1975 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Валодаючы выразнай пластыкай, моцным сцэнічным тэмпераментам, Дзідзічэнка паказала сябе яркай характарнай танцоўшчыцай.
Сярод яе работ: партыі Мадэрнісцкай танцоўшчыцы, Карчмаркі («Мара» і «Выбранніца» Я. Глебава), Марты («Святло і цені» Г. Вагнера), Мерседэс і Вулічнай танцоўшчыцы («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Анітры («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга), Каляровай дзяўчыны («Сцежкаю грому» К. Караева), Феі Карабос («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага); індускі танец («Баядэрка» Л. Мінкуса), іспанскі, венгерскі («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), сарацынскі («» А. Глазунова), іспанскі танец, мазурка («» С. Пракоф’ева), кракавяк («» Б. Асаф’ева), гадзітанскі, этрускі танцы («» А. Хачатурана); характарныя танцы ў операх «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Хаваншчына» М. Мусаргскага, «Кармэн» Ж. Бізэ.
Літаратура
Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя