Мікалай Уладзіміравіч Со́балеў (; , Ленінград — ) — савецкі і расійскі вучоны, геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, акадэмік Акадэміі навук СССР (РАН) (1990, член-карэспандэнт з 1981).
Біяграфія Нарадзіўся 28 мая 1935 года ў Ленінградзе. Сын У. С. Собалева.
Скончыў Львоўскі ўніверсітэт у 1958 годзе і працаваў у ім загадчыкам Мінералагічнага музея. З 1960 года працаваў у Інстытуце геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР у Новасібірску. З 1981 года займаў пасаду намесніка дырэктара, з 1984 года — дырэктара інстытута. У 1990—2006 гадах дырэктар Інстытута мінералогіі і петраграфіі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук (у складзе Аб’яднанага інстытута геалогіі, геафізікі і мінералогіі). З 2006 года М. У. Собалеў працаваў у Інстытуце геалогіі і мінералогіі Сібірскага аддзялення РАН, саветнік РАН.
Памёр 25 сакавіка 2022 годаУшел из жизни академик Николай Владимирович Соболев (28.05.1935 — 25.03.2022).
Навуковая і грамадская дзейнасць Асноўныя працы М. У. Собалева па выяўленню ўмоў утварэння прыродных алмазаў і іх радовішчаў розных генетычных тыпаў. Распрацаваў мінералагічныя крытэрыі алмазаноснасці кімберлітаў, методыку прэцызійнага аналізу сілікатных мінералаў з выкарыстаннем мікразандзіравання і інш.
Член бюро Аддзялення навук аб Зямлі Сібірскага аддзялення РАН з 2002 года, ганаровы член з 1987 года і віцэ-прэзідэнт з 2004 года Расійскага мінералагічнага таварыства, ганаровы член Еўрапейскага саюза геалагічных навук з 1989 года, Лонданскага геалагічнага таварыства з 1994 года, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1993 года, член Еўрапейскай акадэміі навук з 1993 года, Мінералагічнага таварыства Амерыкі з 1998 года, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай мінералагічнай асацыяцыі ў 1990—1994 гадахКалендарь памятных дат СО РАН . Член Навуковага савета INTAS (2001—2003). Галоўны рэдактар часопіса «Геалогія і геафізіка» Сібірскага аддзялення РАН (з 1997 года).
Узнагароды і званні Ленінская прэмія (1976) Дзяржаўная прэмія СССР (1991) Прэмія імя А. Гумбальта (1996, ФРГ) Прэмія імя А. Я. Ферсмана (2007) Заслужаны дзеяч навукі Якуцкай АССР (1986) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1980) Ордэн «Знак Пашаны» (1982) Ордэн Дружбы (1999) Ордэн «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені (2008) Медаль імя А. Вагнера Мінералагічнага таварыства ФРГ (1992)
Літаратура
Спасылкі
Календарь памятных дат СО РАН Гісторыя Аб’яднанага інстытута геалогіі, геафізікі і мінералогіі імя А. А. Трафімука Сібірскага аддзялення РАН
Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Геолагі Расіі