Ганна Станіслава Сухоцкая (; нар. 3 красавіка 1946, Плешаў) — польскі палітык, прэм’ер-міністр Польшчы ў 1992—1993 гадах.
Хабілітаваны доктар юрыдычных навук, надзвычайны прафесар Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. Адзін з заснавальнікаў і лідараў Дэмакратычнага саюза, а затым Саюза свабоды, у 1997—2000 гадах міністр юстыцыі і генеральны пракурор Польшчы ва ўрадзе Ежы Бузека, у 2001—2013 гадах амбасадар Польшчы пры Апостальскай Сталіцы і Мальтыйскім ордэне. У 1980—1985 і 1989—1991 гадах была дэпутатам Сейму ПНР, а ў 1991—2001 гадах дэпутатам Сейма Польшчы, у 2015—2016 гадах яна была першым намеснікам старшыні Венецыянскай камісіі. Дама ордэна Белага Арла.
Спасылкі
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Познані Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы Катэгорыя:Паслы Польшчы