Уладзімір Сцяпанавіч Со́балеў (; — ) — савецкі вучоны, геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук (1938), прафесар (1939), член-карэспандэнт Акадэміі навук Украінскай ССР (1951), акадэмік Акадэміі навук СССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1968).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Луганск. У 1930 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. У 1930—1941 гадах працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце ў Ленінградзе і адначасова выкладаў на кафедры петраграфіі Ленінградскага горнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гадах знаходзіўся ў эвакуацыі ў Іркуцку, выкладаў у Іркуцкім дзяржаўным універсітэце і быў кансультантам у Сібірскім геолагаразведачным упраўленні. У 1943—1945 гадах зноў працаваў на кафедры петраграфіі Ленінградскага горнага інстытута. З 1945 года У. С. Собалеў жыў у Львове. Да 1958 года займаў пасаду загадчыка кафедры петраграфіі Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў 1947—1958 гадах працаваў у Інстытуце геалогіі карысных выкапняў Акадэміі навук Украінскай ССР.
З 1958 года У. С. Собалеў працаваў у Сібірскім аддзяленні Акадэміі навук СССР у Новасібірску, куды пераехаў па прапанове акадэміка М. А. Лаўрэнцьева. У 1958—1981 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута геалогіі і геафізікі. У 1960—1981 гадах прафесар, 1960—1980 гадах загадчык кафедры петраграфіі і мінералогіі, у 1962—1971 гадах дэкан геолага-геафізічнага факультэта Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1981 года У. С. Собалеў у Маскве на пасадзе дырэктара Мінералагічнага музея імя А. Я. Ферсмана Акадэміі навук СССР.
Памёр 1 верасня 1982 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.
Навуковая і грамадская дзейнасць Асноўныя працы У. С. Собалева ў галіне петралогіі трапаў, фізіка-хімічычных асноў петраграфіі магматычных горных парод, даследаванні фацый метамарфізму Сібірскай платформы і тэрыторыі Украіны. Узначаліў даследаванні па геалогіі алмазных радовішчаў, праводзіў петраграфічныя даследаванні вывергнутых і метамарфічных парод. Даў вызначэнне межаў і аб’ёму фацый высокага ціску. Адзін са стваральнікаў арыгінальнай схемы метамарфічныых фацый, адзін з аўтараў карт метамарфічныы фацый СССР (1966) і Еўропы (1974). Распрацаваў метадычныя прыёмы вывучэння жалезіста-магнезіяльных мінералаў, склаў дыягнастычныя дыяграмы і ўсталяваў важныя заканамернасці ізамарфізму ў мінералах і інш. Пад У. С. Собалева кіраўніцтвам створана методыка вырошчвання крышталёў смарагду.
Ганаровы член Усесаюзнага мінералагічнага таварыства, Геаграфічнага таварыства СССР і шэрагу замежных геалагічных таварыстваў (Чэхаславакіі, Венгрыі, Балгарыі, Францыі), прэзідэнт Міжнароднай мінералагічнай асацыяцыі (1974—1978). Старшыня Міжведамаснага петраграфічнага камітэта пры Аддзяленні геолага-геаграфічных навук Акадэміі навук СССР (1975—1982).
Сярод апублікаваных прац: Петрология траппов Сибирской платформы, 1936; Введение в минералогию силикатов, 1949: Геология месторождений алмазов Африки, Австралии, острова Борнео и Северной Америки. — М., 1951; Физико-химические основы петрографии изверженных горных пород. — М., 1961 (разам з А. М. Зварыкіным); Фации метаморфизма. — М., 1970 (у сааўтарстве).
Узнагароды і званні Герой Сацыялістычнай Працы (1978) 2 ордэны Леніна (1967, 1978) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1955) Залаты медаль святога Георгія Барселонскай акадэміі навук ((1975) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і іншыя медалі Сталінская прэмія II ступені (1950) Ленінская прэмія (1976) Заслужаны дзеяч навукі Якуцкай АССР (1976)
Памяць У 1983 годзе імем акадэміка У. С. Собалева названы новы мінерал сабалевіт, адкрыты на Кольскім паўвостраве. У гонар У. С. Собалева названы адназ аўдыторый Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта, вуліца ў горадзе Мірны. Сібірскім аддзяленнем РАН заснавана прэмія для маладых вучоных. Імя У. С. Собалева прысвоена Інстытуту геалогіі і мінералогіі Сібірскага аддзялення РАН.
Літаратура
Спасылкі
Соболев Владимир Степанович // Российская академия наук. Сибирское отделение: Персональный состав / Сост. Е. Г. Водичев и др. — Новосибирск: Наука, 2007. — С. 236—237. Соболев Владимир Степанович // Музей истории Новосибирского государственного университета
Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Дэканы Катэгорыя:Выкладчыкі Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта