Міхаіл Юр’евіч Лотман (эст. Mihhail Lotman; нар. , ) — эстонскі літаратуразнаўца і палітычны дзеяч, сын літаратуразнаўцаў Юрыя Лотмана і Зары Мінц. З 30 чэрвеня 2011 г. па 29 кастрычніка 2013 г. займаў пасаду старшыні гарадскога сходу Тарту.

Спектр даследаванняў Міхася Лотмана ахоплівае агульную семіётыку, культурную семіётыку, тэорыю тэксту і гісторыю рускай літаратуры. У 1988—1994 г. быў членам праўлення Рускага культурнага таварыства ў Эстоніі. З’яўляецца прафесарам семіётыкі і літаратуразнаўства Талінскага ўніверсітэта, член даследчай групы па семіётыцы Тартускага ўніверсітэта.

2 лютага 2001 года ўзнагароджаны медалём Ордэна Белай зоркі. У апошнія гады актыўна заняўся палітыкай, быў чальцом Рыйгікогу (эстонскага парламента) ад кансерватыўнай партыі Res Publica.

У 2010 г. выступіў у падтрымку рамана Сафі Оксанен «Ачышчэнне».