Бабруйскі павет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з цэнтрам у Бабруйску ў 1795—1924 гг.
Гісторыя Бабруйскі павет утвораны 5 мая 1795 г. у складзе Мінскай губерні (да 1919). Плошча 12,2 тыс. км², насельніцтва (з Бабруйскам) 318,8 тыс. чал. (1897), з іх 67,4 % беларусаў, 19,4 % яўрэяў, 10 % рускіх; у 1908 у павеце 327 тыс. жыхароў. Першым маршалкам шляхты Бабруйскага павета быў А. Аскерка (1795—1797). У 1890 павет падзяляўся на 22 воласці: Азарыцкую Асавецкую Бацэвіцкую Бортніцкую Брожскую Гарадоцкую Гарбацэвіцкую Глускую Горкаўскую Жыцінскую Забалоцкую (Любанскую) Замошскую Качэрыцкую (цэнтр в. Старцы) Любоніцкую Лясковіцкую (цэнтр в. Забалоцце) Новадарожскую Парыцкую Рудабельскую (з 1920 Акцябрская) Свіслацкую Стэпскую Тураўскую Чэрнінскую
З 29 жніўня 1919 года па 10 жніўня 1920 года павет уваходзіў у склад Гомельскай губерні. У 1924 годзе Бабруйскі павет ліквідаваны. Большая частка яго тэрыторыі ўвайшла ў склад Бабруйскай акругі.
Ураднікі павета Бабруйскія павятовыя маршалкі
Вядомыя асобы Вячаслаў Андрэевіч Якубовіч Даніл Сцяфанавіч Канапасевіч Аляксандр Дамінікавіч Лапа Васіль Карнеевіч Наўроцкі (1897—1975) — вучоны-гігіеніст.
Гл. таксама Бабруйскі раён Бабруйскае староства
Спасылкі Бабруйскі павет (Мінская губерня). Адміністрацыйная мапа
Катэгорыя:Паветы Мінскай губерні Катэгорыя:З’явіліся ў 1795 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1924 годзе
Катэгорыя:Паветы Гомельскай губерні