Аператыўная група «Баркер» () — аператыўная група войскаў арміі ЗША падчас В’етнамскай вайны. Назву атрымала па прозвішчы свайго камандзіра — падпалкоўніка Фрэнка Баркера.

Колькасць фарміравання дасягала 500 чалавек. Кулак групы складалі тры роты («A», «B» і «C») 1-га батальёна 20-й пяхотнай 23-й пяхотнай дывізіі «Амерыкал». Сілы артылерыйскай падтрымкі былі прадстаўлены ротай «D» зводнай артылерыйскай часці 11-й лёгкай пяхотнай брыгады, 6/11-ы артылерыйскі дывізіён. Для матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі аператыўнай групы выкарыстоўваліся 9 транспартных верталётаў 174-й штурмавой верталётнай роты і роты «B» 23-га авіяцыйнага батальёна з аэрадрома арміі Хантэр.

Фарміраванне стала шырока вядома за кошт удзелу яго байцоў у масавых забойствах у сельскай абшчыне Сангмі.

Спасылкі Task Force Barker Bernd Greiner: Das Massaker von My Lai: “Endlich tun, wofür wir hier sind”. In: Geschichte › 1960er Jahre. 13. März 2008. Auf Spiegel.de, abgerufen am 9. September 2021. Катэгорыя:Масавае забойства ў Сангмі Катэгорыя:Узброеныя сілы ЗША падчас В’етнамскай вайны