Салдацкі медаль арміі ЗША () — ваенная ўзнагарода арміі ЗША.

Заснаваны Актам Кангрэсу, зацверджаным 2 ліпеня 1926 г. Узнагароджанні вырабляюцца пачынаючы з таго ж дня, Appendix 5, p. 126.

Аўтар дызайну і скульптар — Гаэтана Чачоры (Gaetano Cecere).

Медаль прызначаны для ўзнагароджання ваеннаслужачых любога воінскага звання, якія здзейснілі гераічны ўчынак у небаявой абстаноўцы.

Медаль уяўляе сабой васьмікутнік 1 3/8 цалі з выявай арла з паднятымі крыламі, які сядзіць на ліктарскіх фасцыях. Паабапал ад арла размяшчаюцца дзве групы зорак у колькасці шасці і сямі штук. Над левай групай з шасці зорак намаляваная тонкая лаўровая галіна.

На рэверсе медалі намаляваны шчыт, апраўлены двума густымі лаўровымі і дубовымі галінамі, на які накладзеныя літары US. У цэнтры літары «US». Па версе васьмігранніка надпіс «SOLDIER'S MEDAL» і ніжэй «FOR VALOR» у ніжняй частцы рэверсу месца для гравіроўкі імя ўзнагароджанага.

Катэгорыя:Ваенныя ўзнагароды ЗША Катэгорыя:Медалі ЗША